Подых пушчы. Замежныя студэнты наведалі нацыянальны запаведнік Беларусі

30 мая, 2016.

KKhZF7QwI6c

Выхадныя можна правесці па-рознаму. Хтосьці аддае перавагу адпачынку дома, камусьці падабаецца хадзіць у госці, а для кагосьці выхадныя – гэты час, калі можна зрабіць тое, што не паспеў за тыдзень. А вось прадстаўнікі савета зямляцтваў адзін з суботніх дзён прысвяцілі займальнай экскурсіі па запаведных мясцінах нашай краіны.

14 мая каля 50 замежных студэнтаў БДУ пры падтрымцы ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю выправіліся любавацца Белавежскай пушчай – нацыянальным паркам Беларусі.
Паездка была арганізавана для студэнцкага актыву савета зямляцтваў БДУ і іх сяброў, студэнтаў БДУ, якія прыехалі да нас з Кыргызстана, Казахстана, Таджыкістана, Ірака, Кітая і Туркменістана.
У Белавежскую пушчу студэнты прыехалі ўдзень і паспелі наведаць усё, што было запланавана.

_tJGdT1ntvY
Праграма пачалася з агляднай экскурсіі па нацыянальным парку, студэнтам паве­дамілі гісторыю старых дрэў, якая звязана з каралеўскімі прыгодамі. Далей групу чакала знаёмства з музеем народнага побыту і старадаўніх тэхналогій, дзе гасцінная гаспадыня музея распавяла пра старадаўнія бела­рускія традыцыі. І напрыканцы нашы экскурсанты наведалі вальеры з насельнікамі пушчы.

q3AnNUAQSmI
Жывёлы ў вальерах (асноўныя прадстаў­нікі відаў белавежскай фаўны – зубры, алені, ласі, дзікі, казулі) ужо прывыклі да цікаўных турыстаў, таму яны не баяцца падыходзіць блізка да агароджы, і часам нават здаецца, што яны пазіруюць перад аб’ектывамі фотаапаратаў. Больш за ўсё здзівілі замежных студэнтаў зубры. Дзіва што! Бо жывёла ўражвае сваімі памерамі, сілай і прыга­жосцю.
Дарога дадому была доўгай, але гэта нікога не знервавала, таму што студэнтам з розных краін заўсёды ёсць пра што пагаварыць. Усе дзяліліся сваімі ўражаннямі ад паездкі і планавалі наступныя вандраванні па Беларусі. Гэта паездка аб’яднала ўсіх студэнтаў, пакінула шмат радасных успамінаў. Да новых сустрэч!
Айна МАМЕТСАЛІЕВА

Vqj-KoMpJvA

print

Вам таксама можа спадабацца: