Акадэмік Го Дунмін стаў ганаровым прафесарам БДУ (+відэа)

1 Jun, 2016.

Го Дунмин БГУРэктару Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта Го ДУНМІНУ 13 мая быў уручаны дыплом ганаровага прафесара БДУ.

Го Дунмін ужо шмат гадоў спрыяе супрацоўніцтву паміж ВНУ дзвюх краін. «Агульнае дзіця» – Рэспублі­канскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя, створаны ў 2007 годзе, адзін з самых паспяховых праек­таў. РІКК БДУ ў 2011 годзе пры­зналі адной з найлепшых падобных устаноў ва ўсім свеце.

У 2013 годзе РІКК БДУ правёў буйны Еўрапейскі форум інс­ты­ту­таў Канфуцыя ў Мінску, а таксама наладзіў цесныя кантакты з іншы­мі кітайскімі партнё­рамі. Гэта немагчыма было б зра­біць без пад­трым­кі Далянскага полі­тэх­нічнага ўні­версітэта.
Пра плённае ўзаемадзеянне з ДПУ распавёў рэктар БДУ Сяргей Абламейка:

«Дзякуючы акадэміку Го Дунміну ў нас моцна пашырылася навуковае супрацоўніцтва. Навукоўцы БДУ ажыццяўляюць разам з кітай­скімі калегамі перспектыўныя да­сле­даванні і рэалізавалі некалькі сур’ёзных праектаў. Гэта тычыцца як тэхнічных дысцыплін, так і гума­ні­­тарных».

У Кітаі Го Дунмін вядомы наву­ковец у галіне механікі і інжынерыі. Яго тэматыка – даследаванне новых тэхналогій, кантраляванай ап­ра­цоўкі кампазітных матэрыялаў. Ён узначальвае велізарную колькасць асацыяцый і камітэтаў, з’яў­ля­ецца ві­цэ-­стар­шынёй кітайскага акадэ­міч­нага савета па механіцы і інжынерыі.

Го Дунмин Сергей Абламейко БГУ
Акадэмік Го Дунмін падрыхтаваў 46 канды­датаў навук, апублікаваў больш за 300 навуковых прац і 7 манаграфій. Ён з’яўляецца лаў­рэатам Дзяржаўнай прэміі тэхна­ла­гічных вынаходстваў.
Па традыцыі Савета БДУ рэктар ДПУ выступіў з лекцыяй, у якой расказаў пра адукацыю ў Кітаі і магчымасць абмену студэнтамі.
Далянскі політэхнічны ўнівер­сітэт з’яўляецца адным з самых вядомых універсітэтаў КНР. Ён заснаваны ў 1949 годзе і размяшчаецца на самай паўднёвай частцы паўвострава, з трох бакоў якога мора. Таму тут проста прыемна вучыцца. Надвор’е заўсёды добрае: зімой не холадна, летам не горача.
Ва ўніверсітэце навучаецца 36 тыс. студэнтаў, 10 тыс. магіст­ран­таў і 4 тыс. аспірантаў.

Го Дунмин БГУ
«Гэта галоўны тэхналагічны ўні­вер­сітэт Кітая, які пастаянна разві­ваецца. За апошнія 30 гадоў мы пачалі рыхтаваць спецыялістаў у самых новых галінах, павялі­чылася колькасць гуманітарных навук, з’явіліся дысцыпліны, звязаныя з эканомікай і кіраваннем», – пад­крэсліў рэктар ДПУ.
У Кітаі сістэма вышэйшай аду­кацыі ў апошнія гады моцна змя­нілася, што звязана з хуткім раз­віццём эканомікі. Таму ёсць вялікія   маг­чымасці па развіцці адукацыі не толькі колькасна, але і якасна.
Пад канец сустрэчы Го Дунмін шчыра запрасіў студэнтаў БДУ на стажыроўку ў Кітай.
Таццяна МОРАВА

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: