27 мая 2016 года прафсаюзны актыў БДУ прыняў удзел у турысцка-экскурсійнай паездцы ў гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, створаны ў гонар перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікі мелі магчымасць выправіцца ў ваеннае вандраванне: убачыць атрыбуты вайны, грандыёзную сістэму абарончых умацаванняў, “дакрануцца” да яе: пачуць звон гільзаў і адчуць пах пораху, пабываць унутры дотаў, патрымаць у руках стралковую зброю, паслухаць у ваеннай форме Чырвонай Арміі экскурсаводаў – адчуць на сабе падзеі ваенных гадоў.
Таксама па жаданні можна было папрактыкавацца ў стральбе з рознай зброі часоў вайны, пракаціцца на браневіку і пакаштаваць салдацкую кашу.
“Лінія Сталіна” – гэта даніна памяці чалавецтву і подзвігу савецкага народа, які абараніў нашу краіну ў бязлітасных бітвах і змагаўся за мір на нашай зямлі.
Прафкам студэнтаў БДУ
Відэа тут