Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у БДУ: “Помніць урокі гісторыі” (+відэа)

2 Jun, 2016.

Лавров: День Победы - святая дата для народов Беларуси и России День Победы - святая дата для народов Беларуси и России. Об этом заявил 16 мая министр иностранных дел России Сергей Лавров во время встречи со студентами и преподавателями Белорусского государственно университета. На снимках: 1. министр иностранных дел России Сергей Лавров и ректор БГУ академик Сергей Абламейко. 2-6. Сергей Лавров во время встречи со студентами и преподавателями БГУ. 7. во время встречи. 8. Сергей Лавров во время встречи со студентами и преподавателями БГУ. Фото Оксаны Манчук, БЕЛТА.

Сустрэча Сяргея Лаўрова са студэнтамі БДУ адбылася 16 мая ў рэктараце нашага ўніверсітэта. Міністр замежных спраў РФ акрэсліў міжнародную сітуацыю ў свеце і адказаў на пытанні студэнтаў і прафесуры.

У сваім ёмістым паведамленні высокапастаўлены госць закрануў многія болевыя кропкі міжнародных адносін – ад шанавання памяці герояў ВАВ да ўсталявання няблокавай сістэмы МЭА.

DSC_0782 оо

Баланс інтарэсаў

Згадаўшы нядаўняе свята Перамогі, С. Лаўроў распавёў пра захады, якія робяцца ў МЗС і Беларусі, і Расіі, каб выхоўваць маладое пакаленне ў святым шанаванні подзвігу тых, хто аддаў жыццё за Радзіму, і асудзіў вайну з помнікамі ў Польшчы як вынік недапушчальнага скажэння гісторыі.

МІЖНАРОДНЫ ПАРАДАК ДНЯ,

па словах міністра, характарызуецца пераразмеркаваннем эканамічных магутнасцяў, фінансавага ўплыву і палітычнай вагі – працэс хваравіты для тых, хто прывык дамінаваць у свеце на працягу стагоддзяў. Гэтай прывычкі цяжка пазбавіцца, але працэс ператварэння сусветнай сістэмы ў поліцэнтрычную, больш збалансаваную і больш дэмакратычную, немагчыма спыніць, адзначыў С. Лаўроў: “Спробы чапляцца за аднапалярную мадэль свету ілюзорныя і наносяць шкоду стану міжнародных адносін, суправаджаюцца ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы, спробамі змены рэжымаў, што прывяло да хаосу і анархіі, адкрыла дарогу тэрарыстам, у прыватнасці, на Блізкім Усходзе і поўначы Афрыкі. Таму мы павінны памятаць урокі гісторыі: калі з’яўляецца агульнае зло, мы павінны аб’ядноўвацца супраць яго. Так было падчас Вялікай Айчыннай вайны, так адбываецца і зараз, калі тэрарызм стаў універсальным ворагам усіх народаў і дзяржаў планеты. Змагацца з ім можна толькі супольна, без падвойных стандартаў – без спробаў дзяліць тэрарыстаў на “добрых” і “кепскіх”, “кепскіх” і “прымальных”, з якімі можна часова ў кан’юнктурных мэтах супрацоўнічаць. Такая спроба з нягоднымі сродкамі б’е бумерангам па тых, хто да такіх метадаў звяртаецца. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў, як вы ведаеце, сфарміраваць на калектыўнай аснове сапраўдны ўніверсальны антытэрарыстычны фонд, які абапіраўся б на глебу Статута ААН. У выніку ініцыятыўных дзеянняў Расіі як у палітычным плане, так і ў плане падтрымкі з паветра барацьбы з тэрарызмам у Сірыі мы змаглі сітуацыю змяніць, не дапусціць развалу сірыйскай дзяржавы, яе захопу тэрарыстычнай арганізацыяй ІДІЛ (Ісламская дзяржава Ірака і Леванта). Мы неяк ды запусцілі працэс палітычнага ўрэгулявання, стварыўшы міжнародную групу падтрымкі Сірыі, дзе Расія і ЗША з’яўляюцца сустаршынямі. Работы яшчэ шмат, але калі сумленна выконваць тое, пра што дамовіліся ў рамках дакументаў, прынятых гэтай групай і Саветам Бяспекі ААН, то ёсць усе шанцы выправіць сітуацыю – пры паралельнай і непрымірымай барацьбе з тэрарызмам”.

DSC_0638 зал

У ЕЎРААТЛАНТЫЧНЫМ РЭГІЁНЕ,

заўважыў С. Лаўроў, назапашваюцца праблемы: “На жаль, тут апошнія дзесяцігоддзі ўзяла верх тэндэнцыя адмовы ад раўнапраўнага падыходу да вырашэння праблем бяспекі. Працягваюцца спробы захоўваць і нават паглыбіць размежавальныя лініі. Нашы партнёры на Захадзе не пагаджаюцца выбудоўваць агульную сістэму бяспекі, у якой кожная краіна адчувала б сябе аднолькава камфортна. Лозунг “роўнанепадзельнай” бяспекі – калі ніхто не падтрымлівае сваю бяспеку за кошт бяспекі іншых – застаецца толькі палітычнай дэкларацыяй, а ператвараць яго ў юрыдычна абавязальныя нормы нашы заходнія партнёры адмаўляюцца, не называючы ўцямна прычын. Чаму ініцыятывы накшталт Усходняга партнёрства працягваюць ажыццяўляцца паводле логікі “свой-чужы”? Або з намі, або з Расіяй – вось як выглядае пазіцыя заходніх партнёраў. Мы ведаем, што Беларусь у межах Усходняга партнёрства прасоўвае зусім іншыя ініцыятывы. Але гэта не вельмі ўспрымаецца тымі, хто сваю заганную логіку ніяк не можа пакінуць у мінулым. Кульмінацыяй стала

СІТУАЦЫЯ ВА ЎКРАІНЕ.

Калі адбыўся дзяржаўны пераварот, новыя ўлады, што прыйшлі ў Кіеў сілавым шляхам, развязалі братазабойчую вайну ў краіне – і атрымалі, па сутнасці, індульгенцыю ад заходніх партнёраў, якія бачылі перад сабой адзіную мэту: зрабіць слабейшай Расію. Тое, што тут, у Мінску, былі ў выніку распрацаваны вельмі важныя дамоўленасці, адлюстравала, лічу, разуменне еўрапейцамі дый амерыканцамі неабходнасці спыніць убіванне кліны паміж Украінай і яе суседзямі і ўнутры самой Украіны. Зараз ніхто не адмаўляе неабходнасць поўнага і няўхільнага выканання мінскіх дамоўленасцяў. DSC_0754 СЕРГЕЙ ЛАВРОВ В БГУНа жаль, тут не ўсё ад нас залежыць, але, здаецца, заходнія нашы калегі зразумелі, дзе сабака закапаны і хто адказвае за тупік, які пакуль што захоўваецца. Калі глядзець на свет адкрытымі, незашоранымі вачыма, то бачна, што пры наяўнасці добрай волі невырашальных праблем няма. Канфрантацыя ані з Амерыкай, ані з НАТА, ані з Еўрасаюзам не ўваходзіць у кола інтарэсаў Расіі. Тое не наш выбар, і, зыходзячы з логікі палітычнага рэалізму, мы перакананы, што нашы сувязі павінны раней ці пазней выйсці на траекторыю ўстойлівага развіцця. Галоўнае, каб партнёры ўсвядомілі безальтэрнатыўнасць супрацоўніцтва на аснове раўнапраўя, ўзаемапавагі і выканання таго, пра што дамовіліся. Гэта дае вынік: на аснове такіх прынцыпаў мы змаглі дамовіцца па Іранскай ядзернай праграме, рэалізаваць праграму хімічнай дэмілітарызацыі Сірыі, стварыць ужо называную міжнародную групу падтрымкі Сірыі. Парыжская канферэнцыя па клімаце – таксама вынік калектыўнага падыходу, пошуку балансу інтарэсаў, а не навязвання камусьці нейкіх рэцэптаў звонку. Калі прытрымлівацца такога курсу, то можна дасягнуць рэалізацыі такой маштабнай ініцыятывы, як стварэнне адзінай эканамічнай гуманітарнай прасторы ад Атлантыкі да Ціхага акіяну. Тут важнай цаглінкай можа стаць навядзенне мастоў паміж еўразійскай эканамічнай інтэграцыяй і інтэграцыяй у межах ЕС. Еўразійскі эканамічны саюз прымае новых партнёраў, падпісваюцца дамовы пра зоны свабоднага гандлю. Пачынаецца таксама дыялог паміж еўразійскай інтэграцыяй і кітайскай ініцыятывай Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва… Як падкрэсліў Прэзідэнт Расіі, мы адкрытыя для аб’яднання намаганняў з усімі дзяржавамі, гатовыя працаваць над стварэннем сучаснай, няблокавай сістэмы міжнародных адносін, і ў гэтай рабоце будзем штодзённа каардынаваць свае крокі з нашымі саюзнікамі – і ў першую чаргу, вядома, з Рэспублікай Беларусь”.

Копия DSC_0785 оо

Выгандлёўваць сваё

— Улічваючы вялікія рэсурсы, якія Кітай укладвае ў праект “Эканамічны пояс Шаўковага шляху”, ці не можа атрымацца, што ЕЭС будзе праглынуты кітайскай ініцыятывай?

— Не. У межах еўразійскага інтэграцыйнага праекту Расія павінна ўлічваць увесь перыметр новай канфігурацыі. У нашых інтарэсах не адмяжоўвацца ад мацнейшай – кітайскай – эканомікі, а шукаць гарманізацыі падыходаў да супрацы з краінамі, якія ўжо маюць з намі разгалінаваныя сувязі. Кітай зацікавіўся супрацай з ЕЭС, таму што пабачыў магчымасць займець карысць для сябе. Як паказвае практыка нашых стасункаў з КНР, гэтая карысць заўсёды ўзаемная. ЕЭС – аб’яднанне маладое, але цікаўнасць да яго вельмі вялікая. З В’етнамам падпісана дамова пра стварэнне зоны свабоднага гандлю, ёсць яшчэ цэлы шэраг краін, якія імкнуцца ісці тым жа шляхам, – напрыклад, краіны Блізкага Усходу, у тым ліку Ізраіль, краіны Лацінскай Амерыкі… Мы ніколі не зможам адмежавацца ад знешняга супрацоўніцтва. А калі так, то найлепш сядаць за перамовы і шчыра выгандлёўваць сабе інтарэсы ў рамках пакета, які будзе ўзаемавыгадны для ўсіх.

Трэба часцей сустракацца

Якія новыя формы работы з моладдзю Вы бачыце?

— Нам трэба больш працаваць у гуманітарнай прасторы. Надоечы прынята рашэнне пра адкрыццё філіяла Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі, а ў Мінску і Брэсце такія ўжо дзейнічаюць. Што датычыць работы з моладдзю – лічыце, што вось я зараз якраз працую з моладдзю (смех, апладысменты). Што да структураваных ініцыятыў, у СНД два гады ўжо праходзяць форумы маладых дыпламатаў, трэці будзе ў ліпені ў РФ. Прэзідэнт Беларусі выказаў гатоўнасць запрасіць чарговы такі форум у Рэспубліку Беларусь. Гэта вельмі цікавы і перспектыўны фармат. Апрача таго, у МЗС Расіі ёсць савет маладых дыпламатаў – ён гатовы ўсталяваць пабрацімскія сувязі з маладымі дыпламатамі МЗС Беларусі. У прынцыпе, трэба часцей сустракацца. Мы такія фарматы ўсяляк вітаем і заахвочваем. Так, існуе фонд падтрымкі публічнай дыпламатыі імя А. М. Гарчакова, які вылучае гранты няўрадавым арганізацыям для развіцця міжнародных кантактаў; дзякуючы гэтым грантам, рэгулярна праводзяцца запрашэнні ў РФ моладзі з розных навучальных устаноў краін СНД – я з імі сустракаюся, яны наведваюць розныя міністэрствы і грамадскія арганізацыі, ездзяць па Расіі. Працаваць з маладымі калегамі заўсёды цікава.

Тэрарызм пад парасонам

— Няма агульнапрынятага азначэння тэрарызму… У чым моц ісламскага тэрарызму, хто падтрымлівае ІДІЛ?Копия IMG_7780

— Існуе з тузін супрацьтэрарыстычных канвенцый па розных кірунках – фінансаванне тэрарызму, ідэалогія тэрарызму і г. д., але няма агульнай “парасонавай” канвенцыі, яе даўно спрабуюць у ААН узгадніць і прыняць, Расія актыўна падтрымлівала гэту работу ад самага пачатку, а ініцыятарам была Індыя. Усё ўпёрлася ў спрэчкі, ці можна выключыць з паняцця тэрарызму нацыянальна-вызваленчую барацьбу. Тут найперш мелі на ўвазе інтарэсы арабскага свету і яго стасункі з Ізраілем. Кансэнсусу па гэтай праблеме дасягнуць пакуль што не атрымліваецца. Тым не менш пакет дакументаў, напрацаваны дасюль, дазваляе весці барацьбу. Яшчэ трэба ўзяць пад увагу норматворчасць, якой няспынна займаецца Савет Бяспекі ААН – напрыклад, рэзалюцыя 1540 (прынятая ў 2004 г. – заўв. Рэд.) – яшчэ калі я ў Нью-Ёрку працаваў, мы яе пісалі – скіраваная на тое, каб папярэдзіць трапленне ядзерных матэрыялаў у рукі тэрарыстаў; цяпер разам з Кітаем мы прасоўваем у Савеце Бяспекі рэзалюцыю, якая дазволіла б прыняць падобныя захады па спыненні хімічнага і біялагічнага тэрарызму. У Савеце Бяспекі створаны контртэрарыстычны камітэт, у яго сакратарыяце створаны контртэрарыстычны дырэктарат, ёсць глабальная контртэрарыстычная стратэгія і ёсць механізм вызначэння, кваліфікацыі розных арганізацый у якасці тэрарыстычных. У адпаведнасці з гэтай працэдурай ІДІЛ і звязаныя з імі арганізацыі вызначаны адпаведна – і з’яўляюцца законнай мэтай для усяго прагрэсіўнага чалавецтва. Што датычыць

УПЛЫВУ ІДІЛ,

яны маюць падтрымку звонку, найперш з боку суседзяў Ірака і Сірыі. І яшчэ: упершыню тэрарыстычная арганізацыя не проста займаецца навядзеннем жаху на ўвесь свет, а стварэннем квазідзяржавы. Іх мэта – стварыць халіфат ад Партугаліі да Пакістана. Вербаваць прыхільнікаў у іх цяпер не так эфектыўна атрымліваецца, бо мы актывізавалі калектыўную барацьбу з тэрарызмам на Блізкім Усходзе. Але, на жаль, усё яшчэ атрымліваецца. Для гэтага выкарыстоўваюцца выкшталцоныя метады – ледзь не з калыскі абходжваюць хлопчыкаў і дзяўчатак, убіваюць ім у галаву тэрарыстычны менталітэт, самым актыўным чынам выкарыстоўваюць нішчымніцу, хаос і ўсё негатыўнае, што адбываецца на Блізкім Усходзе. У тым ліку неўрэгуляванасць канфліктаў, уключна з палесціна-ізраільскім – абвяшчаюць гэта праявай пачварнай несправядлівасці да арабаў, якім яшчэ ў 1940-я гады была абяцана самастойная дзяржава… А вось магчымасць вербаваць кваліфікаваныя кадры, якія могуць арганізоўваць жыццядзейнасць тэрарызму на вялікіх тэрыторыях, зараз у іх істотна паменшана. Нафтавы бізнес, бізнес з кантрабандай артэфактаў і іншых незаконных перамяшчэнняў праз мяжу, якім туркі займаліся, істотна саслабеў у выніку дзеяння нашых ваенна-касмічных сіл. Такім чынам зніштажаецца інфраструктура, якую тэрарысты выкарыстоўваюць, каб папаўняць свой скарб. ЗША таксама сталі выкарыстоўваць свае ваенна-паветраныя сілы, перапыняючы нелегальны бізнес, які падсілкоўваў гэтыя спробы да стварэння Ісламскай дзяржавы. Але барацьба наперадзе яшчэ вельмі няпростая. Таму мы і кажам, што зараз вельмі важна аддзяліць зерне ад пустазелля, пабачыць галоўнае – агульнага ворага, як у часы Другой сусветнай вайны, і забыць пра ўсе нязгоды. Тым больш што глыбокіх ідэалагічных рознагалоссяў у нас няма.

У журналісцкі агарод

— СМІ ЗША і Еўрасаюза асвятлялі аперацыю ваенна-касмічных сіл Расіі у Сірыі, часта памылкова або назнарок мяняючы факты. Нягледзячы на рэгулярныя аправяржэнні і доказы, якія прыводзілі Russia Today, тэлеканал “Звезда”, “УДТРК”, амерыканскія і еўрапейскія СМІ працягвалі на свой капыл гнуць. Якім чынам можна з гэтым змагацца?

Копия IMG_7784— Гэта вечная тэма, бо ў любой улады ёсць спакуса выкарыстоўваць СМІ. Але можна рабіць гэта на аснове нейкіх зразумелых правілаў, а можна свядома ствараць дэзінфармацыю. У газеце “Гардзіан” нядаўна была ўцечка пра тое, як рыхтуецца антырасійская і антысірыйская кампанія ў СМІ, з удзелам выведных службаў і афіцыйных прадстаўнікоў брытанскага ўраду – літаральна, як яны пішуць для журналістаў або замест журналістаў “фэйкавыя” матэрыялы… Наш адказ – трэба проста паказваць праўду. На ўсходняй Украіне працуюць на сталай аснове толькі расійскія журналісты, падвяргаюць свае жыцці вялікай рызыцы. Запрашаюць журналістаў з іншых краін – прыязджаюць адзінкі і сапраўды пачынаюць мяняць танальнасць сваіх рэпартажаў. А ў асноўным рэпартаж ідзе без якіх-кольвечы асабістых стасункаў з людзьмі, якія жывуць на канфліктнай тэрыторыі. Тое самае можна сказаць і пра асвятленне сірыйскага канфлікту. Адна з самых папулярных крыніц інфармацыі – гэта кватэра ў Лондане, так называная “Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека”. Там жыве адзін чалавек. Або вось яшчэ адзін канкрэтны прыклад, які красамоўна адлюстроўвае метады работы. З Джонам Керы рэгулярна размаўляю па тэлефоне, сёння мы ўвечары сустракаемся ў Вене, а неўзабаве пасяджэнне міжнароднай групы падтрымкі Сірыі. Пару тыдняў таму галоўнай тэмай яго тэлефанавання было патрабаванне прыцягнуць увагу сірыйскага кіраўніцтва да недапушчальнасці бамбардзіроўкі медыцынскіх устаноў. У якасці прыкладу прыводзілася паведамленне, якое тады “загуляла” па СМІ, пра тое, што з паветра разбамбілі шпіталь Аль-Кудс у  г. Алепа. Нашы ваенныя правялі адпаведныя росшукі і прадэманстравалi і амерыканцам, і ў Савеце Бяспекі ААН два здымкі з космасу. У іх аўтэнтычнасці ніхто не ўсумніўся. Адзін здымак быў зроблены пасля гэтай трывогі, якую паднялі амерыканцы, а другі – у кастрычніку мінулага году. Ніякіх адрозненняў паміж гэтымі здымкамі няма. Джон Керы званіў мне пасля таго, як мы гэту інфармацыю паклалі на стол, і ўжо не пытаўся мяне ні пра што, але я сам спытаўся, ці ён паглядзеў, якім чынам такая “дэза” пайшла гуляць па СМІ. Гэтаксама Колін Паўэл, адзін з папярэднікаў Джона Керы, трос у маёй прысутнасці прабіркай з белым парашком, казаў, што гэта сібірская язва і таму Садама Хусейна трэба забіць – а там аказалася штось накшталт зубнога парашку. Яго таксама падставілі. Значыць, трэба быць пільнейшымі не толькі ў дачыненні да замежных партнёраў, але і да сваіх уласных службаў і СМІ.

Копия DSC_0633 зал

Чыя справа – мір

Удзячнымі слухачамі С. Лаўрова сталі студэнты ФМА, спецыяльнасці “міжнародныя адносіны”. Пакуль чакалі шаноўнага госця з МЗС, “міжнароднікі” мелі магчымасць ацаніць нюансы падрыхтоўкі візітаў на высокім узроўні, абмеркаваць работу службы бяспекі, пабачыць журналістаў за справай – на свае вочы спраўдзіць падрыхтоўку да афіцыйнага мерапрыемства. Для шырэйшай аўдыторыі сустрэча з “чалавекам з тэлевізара”, магчыма, мела і светапоглядны сэнс: у свеце люстэркавых паведамленняў СМІ бывае складана адрозніць адлюстраванне ад адлюстраванага, заўважыць непазбежныя скажэнні – таму інфармацыя “з першых рук” бывае як глыток вады з крыніцы. Апроч таго, адна справа, калі пра “мір ва ўсім свеце” гавораць прыгажуні з подыумаў, і зусім іншая – чалавек, надзелены ўладай і магчымасцямі рэальна ўплываць на ўсталяванне гэтага міру. Што можам зрабіць мы, шараговыя ўдзельнікі жыцця з гэтага боку экранаў? Хіба паглядзець “незашораным” вокам, без ідэалагічных стэрэатыпаў і, па магчымасці, з удзячнасцю на людзей, чыя штодзённая справа – мір.

Падрыхтавала

Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ

Фота Аксаны МАНЧУК і Яўгена ПАМЫТКІНА

Копия DSC_0626ВЫСТУПЛЕНИЕ ЛАВРОВА ЗАЛ

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: