Студэнцкі саюз абраў новага лідара

9 Jun, 2016.

Vybory-1

Злева направа: Уладзiслаý Бунас, Раман Кунцэвiч, Ганна Снытко, Валянцiн Кiрык

Як вядома, адной з адметных рыс БДУ з’яýляецца студэнцкае самакiраванне. I сярод iншых арганiзацый адна з самых цiкавых i абмеркаваных – гэта cтудэнцкi саюз. На кожным факультэце амаль у кожнай групе ёсць чалавек, якi мае адносiны да студсаюза. I нездарма: гэта найбуйнейшая арганiзацыя, дзейнасць якой накiравана на пазанавучальнае баўленне часу студэнтаý.

31 мая стаў адметным днём для студсаюза. Адбылiся выбары новага старшынi. Пасля двух гадоý Уладзiслаý Бунас, пяцiкурснiк факультэта сацыякультурных камунiкацый, вырашыý сысцi з пасады.

Кандыдатаý было трое: чацвертакуснiца эканамiчнага факультэта Ганна Снытко, трэцякурснiк факультэта сацыякультурных камунiкацый Валянцiн Кiрык i трэцякурснiк механiка-матэматычнага факультэта Раман Кунцэвiч.

Да пачатку выбараý усе чакалi, што наймацнейшая барацьба будзе памiж Валянцiнам i Раманам: першы разгарнуý цэлую агiтацыйную кампанiю ý сацыяльнай сетцы, а другi лiчыýся “сваiм” кандыдатам. Але на галасаваннi ýсё перавярнулася.Vybory-2

Кожны з кандыдатаý прадставiý прамову, у якой разгорнута асвяцiý свае планы на старшынства. Тры кандыдаты – тры мадэлi будучынi. Раман – прыхiльнiк захавання традыцый, ён лiчыць, что менавiта вобраз “тусоýкi” i ýяýная лёгкасць працы робiць студсаюз месцам, у якое жадаюць трапiць усе актыýныя студэнты. Ганна марыць прыýнесцi навiзны праз сваю надасведчанасць у цяперашнiх адносiнах памiж актывам – каб не было людзей, якiх цягнуць сувязi, а не асабiстыя рысы. А Валянцiн жа, як супрацьпастаýленне ýсiм, выказаýся за поýную змену структуры студсаюза. Да 20-годдзя арганiзацыi патрэбна выйсцi на новы ýзровень, а адзiны шлях да гэтага – разварушыць тых, хто не жадае працаваць, i пабудаваць новыя правiлы.

Кожны кандыдат па-свойму меý рацыю, але дадатковыя пытаннi ад выбаршчыкаў расставiлi кропкi над i. Хто будзе намеснiкам, колькi гадоý вы збiраецеся быць старшынёй, вашы станоýчыя i адмоýныя якасцi – вось толькi самыя асноýныя з пытанняý да ýсiх кандыдатаý. А асабiстыя ж тычыліся i вучобы, i прамоý, i колькасцi мерапрыемстваў. Пытанняý было столькi, што ýсе часавыя рамкi адышлi ýбок.

I пасля пытанняý адбылася самая галоýная частка сходу – галасаванне. Вырашылi, што яно будзе адкрытым, i ýжо праз пару хвiлiн у першым туры стала вядома: новы старшыня студэнцкага саюза – Раман Кунцэвiч. Уладзiслаý Бунас перадаý яму майку з надпiсам “ШЭФ”, i пачалася новая эпоха ý жыццi арганiзацыi.

Яýгенiя КРЫЖАНОЎСКАЯ

Фота Ульяны Кобзар

print

Вам таксама можа спадабацца: