ВЫШЭЙ ЗА НЕБА. Навучэнцы БДУ запусцілі 2 спадарожніка на V чэмпіянаце «СanSat» ў Расіі (+відэа)

27 Jul, 2016.

13681091_1157593640929662_5972060734889437760_n

З 3 па 8 ліпеня ў падмоскоўным горадзе Дубна студэнты БДУ Іван Саечнікаў, Мікіта Мішчанка (РФіКТ), Уладзіслаў Паўловіч (ФПМІ) і Антон Саечнікаў (аспірант РФіКТ), а таксама навучэнцы Ліцэя БДУ Алег Сафонаў, Анастасія Потачыц, Мікіта Стрыжак, Антон Інчын і Злата Евароўская дэманстравалі свае канструктарскія уменні на пятым міжнародным чэмпіянаце па інавацыйнаму навучанню «СanSat».  Праект гуртуе маладых навукоўцаў, якія цікавяцца даследаваннямі космасу, механікай і інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Студенты БГУ единственные запустили спутник на V чемпионате «CanSat в России»

У фінале было прадстаўлена больш за 40 каманд з Беларусі і Расіі. На адборачным этапе, які праходзіў у лютым нашы студэнты набралі максімальныя 98 балаў і адзіныя атрымалі права прадставіць Студэнцкую Лігу ў фінале. Гэта дазволіла ім ўлетку запусціць свой нанаспадарожнік, які заважыў 1,5 кілаграмы  на максімальна магчымыя ў рамках конкурсу 32 кіламетры ўвышыню. Запуск апарата “Белнанасат” здзяйсняўся на стратасферным шары. Дарэчы, хлопцам удалося паўтарыць вынік мінулага года, тады яны таксама займелі выключнае права прадстаўляць Студэнцкую Лігу на чэмпіянаце.

700161_original

– Мы імкнуліся распрацаваць многафункцыянальны апарат, які не толькі паднімецца на патрэбную вышыню, але і будзе вырашаць вялікі спектр задач: вымярэнне азону, ультрафіялетавай радыяцыі, інтэнсіўнасці сонечнага святла. За аснову ўзялі алюмініевы корпус памерам 2 U (стандарт CubeSat), усе змацавання для датчыкаў і плат друкавалі на 3d-прынтары. Палепшылі тэрмаізаляцыю, усталявалі новыя камеры з аптычнымі спектральнымі фільтрамі. Таксама у гэтым годзе мы распрацавалі праграму прыёмнай станцыі для апрацоўкі і адлюстравання тэлеметрыі. Спадарожнік мы запуцілі  з першай спробы, але быў моцны вецер. Апарат адляцеў амаль што на 200 кіламетраў ад месца запуску. На пошукі агрэгату мы змарнавалі каля чатырох часоў, а знайшлі ў лясной глушы, – распавядае Іван Саечнікаў.

13619865_1157593760929650_6447145450091689934_n

Дэбютную бронзу прывезла каманда Ліцэя БДУ. Яны выступалі ў Рэгулярнай Лізе – малодшая група навукоўцаў, задача якіх запусціць спадарожнік на вышыню да аднаго кіламетра. Каманда выступіла з праектам малафарматнага апарата (вагой да 550 грам), запусціўшы яго на максімальную ў дадзенай групе вышыню пры дапамозе ракеты. Ліцэісты дастойна абыйшлі супернікаў, а іх у фінальнай Рэгулярнай Лізе было больш за 20 каманд і падзялілі лаўры пераможцы.

– Наша малодшая каманда выкарыстала унікальную схему з двума мікрапрацэсарамі. Акрамя зборкі і тэставання апарата, нашы падапечныя выканалі шмат дадатковых заданняў. Напрыклад Алег напісаў праграму для прыёма і апрацоўкі сігналу спутніка, а Анастасія пашыла парашут, – з гонарам за сваіх выхаванцаў адзначае Мікіта Мішчанка, навуковы кіраўнік каманды Ліцэя БДУ.

Удзельнікі чэмпіянату выказваюць падзяку навуковаму кіраўніку аспіранту РФіКТ БДУ Антону Саечнікаву, а таксама старшаму навуковаму супрацоўніку Уладзіміру Чарным і дацэнту Сяргею Семяновічу за дапамогу і падтрымку.

Алена ЯКАВЕНКА

print

Вам таксама можа спадабацца: