Што трэба, каб з упэўненасцю назваць сябе дарослым? Калі мы перастаем быць дзецьмі? Пытанне “я ўжо дарослы?” рана ці позна задае сабе кожны. Без выключэння. І часцей за ўсё мы сабе адказваем станоўча. І ў 14, і ў 17-20 год. Першы раз адказваем даволі хутка і разумеем, што памыліліся. Другая спроба — і мы кажам “зараз я ўжо дакладна вялікі”, а гады праз паўтары зноў смяемся над хуткай упэўненасцю.
Нядаўна сацыёлагі брытанскай кампаніі Skipton прапанавалі варыянт вызначэння даросласці Х: яны вывелі 50 крытэрыяў, якія дапамогуць вызначыць: вырас ужо чалавек ці знаходзіцца на стадыі паміж самастойным дарослым і інфантыльным падлеткам. Навукоўцы засноўваліся на апытанках і назіраннях за дзвюмя тысячамі чалавек – усе яны распавядалі сацыёлагам пра сваё жыццё і называлі ключавыя падзеі, якія, на іх погляд, вызначалі пераход да абсалютна дарослага стану.
Пасля гэтага сацыёлагі фіксавалі іх звычкі і лад жыцця. І ў выніку гэтага быў складзены зводны спіс дзеянняў, які выдае ў чалавеку дарослага. Акрамя таго, усе ўдзельнікі даследвання называлі некалькі фактаў, якія павінны быць уласцівымі зрэласці.
Пасля гэтага сацыёлагі фіксавалі іх звычкі і лад жыцця. І ў выніку гэтага быў складзены зводны спіс дзеянняў, які выдае ў чалавеку дарослага. Акрамя таго, усе ўдзельнікі даследвання называлі некалькі фактаў, якія павінны быць уласцівымі зрэласці.
Спіс атрымаўся ўнушальным, але, калі разабрацца, то сакрэт даросласці атрымоўваецца досыць простым, амаль прымітыўным. Сваеасаблівае “тры ў адным”: разважнасць, фінансавая граматнасць і здольнасць задумвацца аб сэнсе жыцця.
Самі па сабе гэтыя якасці не здзіўляюць, але крытэрыі, якія іх вызначаюць, самі па сабе аказваюцца пацешнымі. Браць і аддаваць крэдыты, класціся спаць да 23.00, устройваць званыя абеды, прытрымлівацца рэкамендацый урача, адкладаць грошы на пенсію, мець думкі аб напісанні завяшчання… Мая сяброўка сказала б, што гэта старасць. Таму што туга і смутак. А яшчэ занудства. Прымярайце на сябе. Дарослая жанчына, як аказалася, выбірае зручны, а не прыгожы абутак, ніколі не кладзецца спаць, не змыўшы касметыку, ненавідзіць бардак у хаце і любіць гуляць у парках. Здаецца, я не вырасту ніколі. Здаецца, я ўвогуле не ведаю ніводнай дарослай жанчыны! Ёсць адна знаёмая, якая амаль ідэальна падыходзіць па ўсіх параметрах, але яна зусім не ўмее лічыць грошы. А самастойнасць вядзення фінансаў – адзін з галоўных пунктаў апісання дарослага чалавека, сцвярджаюць у Skipton.
Гэты спіс даволі размыты. Ёсць нейкія зразумелыя рэчы, якія прымушаюць станавіцца дарослымі: шлюб, дзеці, набыццё нерухомасці, смерць бацькоў і г. д. Адначасова ў спіс трапляюць і зусім звычайныя рэчы, якія нічым, акрамя ўзросту, патлумачыць і нельга.
Звернемся да прыкладаў.
Калі глядзець на больш сталае пакаленне, то можна заўважыць, што ў маладосці яны, напрыклад, не любілі і не разумелі жывапіс, але потым, год у 40, адкрылі для сябе выставы і раптам сталі рэгулярнымі наведвальнікамі музеяў. Ці раптам яны перастаюць перавышаць хуткасць пры яздзе на аўтамабілі і пачынаюць ездзіць па правілах!
У сацыёлагаў Skipton ёсць меркаванне, што чалавек становіцца дарослым роўна ў 26 год. Менавіта ў гэты час людзі пачынаюць задумвацца пра сваё здароўе.
У сацыёлагаў Skipton ёсць меркаванне, што чалавек становіцца дарослым роўна ў 26 год. Менавіта ў гэты час людзі пачынаюць задумвацца пра сваё здароўе.
А англічанка Сара-Джэйн Блэйкмар з Універсітэцкага каледжа Лондана сцвярджае, што чалавек становіцца дарослым у 40 год. Яна нейрахірург і вывучае мозг. Нядаўна яна даказала, што прыфрантавая кара, якая, як лічыцца, адказвае за маральны аспект, працягвае змяняцца і ў 40 год, а не спыняецца ў районе 20-ці, як лічылі раней. Згодна з яе словамі, крызіс сярэдняга ўзроста – гэта звычайны этап станаўлення дарослымі, пасля якога ўсе становяцца сур’ёзнымі і адказнымі. Значыцца, каб стаць дарослай, у мяне ёсць амаль 20 год. Можа хопіць, каб навучыцца выбіраць зручны абутак і палюбіць праполваць грады?
Кацярына СМАТРЫНА, “Ніка”