Летняя экашкола «EURENSSA» адбылася ў Беларусi (+вiдэа)

12 Aug, 2016.

Летняя экошкола «EURENSSA» 2016Ліпень — доўгачаканы месяц для ўсіх студэнтаў, якія стаміліся ад экзаменаў і толькі і чакаюць таго самага моманту, калі нарэшце-то можна будзе выспацца. Але для тых, хто яшчэ поўны энергіі і сіл, — гэта таксама час правядзення разнастайных летніх лагераў і канферэнцый.

Вось ужо 10-ы год на тэрыторыі Еўропы праходзіць летні лагер EURENSSA (EURopean ENvironmental Sciences Student Association — еўрапейская экалагічная асацыяцыя студэнтаў). Летняя экошкола «EURENSSA» 2016Кожны год праект мяняе сваю лакацыю, і на гэты раз сіламі аргкамітэта са студэнтаў і аспірантаў БДУ, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю пры падтрымцы ўпраўлення міжнародных сувязяў ён адбыўся ў Беларусі (раней EURENSSA ). Яна праходзіла на тэрыторыі такіх краін, як Латвія, Германія, Румынія, Сербія, Украіна, Швецыя, Фінляндыя і Турцыя). Летняя экошкола «EURENSSA» 2016Лагер сабраў разам студэнтаў, якія зацікаўлены пытаннямі экалогіі і ўстойлівага развіцця сваіх краін і планеты ў цэлым. У ходзе сустрэчы студэнты абменьваліся ідэямі, прэзентавалі і абмяркоўвалі вынікі сваіх даследаванняў, а таксама атрымлівалі новыя навыкі падчас воркшопаў, лекцый і іншых мерапрыемстваў.

У гэтым годзе на прапанову ўзяць удзел у EURENSSA-2016 адгукнуліся прадстаўнікі адразу 11 краін (Нідэрландаў, Германіі, Ірландыі, Расіі, Танзаніі, Калумбіі, Турцыі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Швецыі і Венгрыі). Галоўным арганізатарам і каардынатарам усіх удзельнікаў быў аспірант хімічнага факультэта БДУ Іван Рэзнікаў. Лагер праходзіў у перыяд з 23 па 31 ліпеня, і па традыцыі ён быў арганізаваны ў выглядзе кемпінга. Тэма сустрэчы, якая таксама як і месца правядзення EURENSSA  змяняецца з года ў год, на гэты раз гучала як «Энергія: ўстойлівае заўтра пачынаецца сёння». У рамках дадзенай тэмы былі разгледжаны пытанні атрымання, захоўвання і эканоміі энергіі, а таксама была праслухана лекцыя ў Цэнтры экалагічных рашэнняў.

Летняя экошкола «EURENSSA» 2016

Падчас экскурсіі ў замкавы комплекс “Мір”

У цэлым, EURENSSA-2016 запомнілася ўсім удзельнікам як яркая падзея, якая сумясціла ў сабе навуковыя і агульнаадукацыйныя бакі. Акрамя таго, для многіх удзельнікаў лагер стаў яшчэ і магчымасцю ўбачыць Беларусь знутры, наведаўшы замкавы комплекс “Мір”, пазнаёміўшыся бліжэй з гісторыяй горада Мінска і адчуўшы ўсе хараство беларускай прыроды. Дадзены праект — выдатная магчымасць для наладжвання кантактаў з краінамі ЕС у рамках Балонскага працэсу. Будзем імкнуцца, каб такія мерапрыемствы надалей праводзіліся яшчэ часцей.

Вольга КАЗЛОВА

Летняя экошкола «EURENSSA» 2016Вiдэа тут

print

Вам таксама можа спадабацца: