Акадэмік, рэктар, грамадзянін

26 Sep, 2016.

Сергей АБЛАМЕЙКО

24 верасня рэктару БДУ акадэміку НАН Беларусі Сяргею АБЛАМЕЙКУ споўнілася 60 гадоў, што стала знамянальнай падзеяй для ўсёй універсітэцкай супольнасці. Харызматычны кіраўнік, таленавіты навуковец і выдатны педагог заслужыў сваёй плённай дзейнасцю вялікі аўтарытэт у нашай краіне і ва ўсім свеце.
 

Да юбілейнай даты выдавец­твам БДУ выпушчана кніга «С. У. Абламейка: акадэ­мік, рэктар, грамадзянін», у якой прадстаўлены жыц­цёвы шлях і прафесійныя дасягненні вядомага навукоўца, прыведзены звесткі пра яго шматлікія распрацоўкі, якія спрыялі абнаўленню беларускай навукі. Фрагмент з яе, а таксама віншаванне ад найбліжэйшых паплечнікаў прапануем вашай увазе.

Навуковая ніва
Сяргей Уладзіміравіч справядліва можа лічыцца адным з заснавальнікаў тэхналогій непасрэднай апрацоўкі выяў і распазнавання вобразаў, адным са стваральнікаў бе­ла­­­рускіх касмічных спадарожнікаў.
Перадавы навуковец, адважны эксперыментатар і ары­гінальны мысляр, каранямі трывала звязаны з беларускай зямлёй, С. У. Абламейка, дзякуючы шырокай эрудыцыі, працавітасці, найглыбейшым ведам, увайшоў у плеяду вядучых навукоўцаў не толькі Рэспублікі Бела­русь і СНД, але і сусветнага ўзроўню.
Сяргей Уладзіміравіч скон­чыў Воранаўскую ся­рэд­­нюю школу ў Гродзен­скай вобласці, атрымаў вы­шэйшую адукацыю ў БДУ, а ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў шлях ад стажора-даследчыка Інстытута тэх­ніч­най кібернетыкі да генеральнага дырэктара Аб’яд­н­а­нага інстытута праблем інфарматыкі, акадэмі­ка-сакра­тара ад­дзялення фізікі і інфар­матыкі, узначаліў БДУ.
С. У. Абламейка стаяў ля вытокаў развіцця даследаванняў у галіне апрацоўкі выяў з прыкладаннямі па ідэнтыфікацыі картагра­фіч­най інфармацыі. У 28 гадоў ён абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 34 гады стаў доктарам навук, у 36 – прафесарам. Ім распрацаваны тэхналогіі, метады, пра­грамнае забеспячэнне для стварэння лічбавых картаў, што дазволіла павялічыць узроўні аўтаматызацыі і дакладнасці, скараціць час аблічбоўвання картаў.
Сяргей Уладзіміравіч першы паказаў поўнае рашэнне задачы аўтаматычнага ўводу і вектарызацыі картаў. Гэта га­ліна навуковай працы была настолькі спецыфічная, што падобныя даследаванні вяліся толькі ў СССР і ЗША.
Па сутнасці, С. У. Абламейка з’яўляецца адным з першапраходцаў у свеце па апрацоўцы выяў. Ён зрабіў і робіць шмат для таго, каб папулярызаваць айчынную навуку і прадстаў­ляць яе дасягненні за межамі Беларусі.
На этапах станаўлення   С. У. Абламейкі як навукоўца – дзясяткі замежных наву­ковых камандзіровак, сотні дакладаў і выступленняў на міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах. З апублікаваных 500 навуковых прац больш за палову выдадзена ў вядучых міжнародных часопісах на англійскай мове; пад яго аўтарствам выйшла 25 кніг, шматлікія – за мяжой, некаторыя з іх сталі класікай, настольнымі кнігамі цэлага пакалення навукоўцаў. Ат­рыманыя С. У. Абламейкам фундаментальныя вынікі ляглі ў аснову фарміравання ў Беларусі прызнанай навуковай міжнароднай школы.

kopiya-dsc_8533-rektorat_novyj-razmer

Сяргей Абламейка разам з прарэктарамі на святкаванні Дня ведаў ля рэктарата БДУ 1 верасня 2016 года

Сяргей Уладзіміравіч абраны членам кіраўнічага камітэта Міжнароднай асацыяцыі па распазнаванні вобразаў (IАРR), прызначаны кіраўні­ком Беларускага  цэн­т­ра Брытанскага інсты­тута інжынераў па электратэх­ніцы (IЕЕЕ), абраны галоў­ным членам Брытанс­кага інсты­тута інжынераў па электратэхніцы (IЕЕЕ), членам рэдкалегій шэрагу міжнародных і айчынных часопісаў, ганаровым членам Міжнароднай асацыяцыі па распазнаванні вобразаў (Fellow of IАРR), старшым членам Амерыканскага інстытута па электратэхніцы і электро­ніцы (IЕЕЕ) і г. д.
Пад кіраўніцтвам С. У. Абламейкі распрацаваны тэорыя, метады і алгарытмы апрацоўкі і распазнавання графічнай інфармацыі. Ім сфарміраваны прынцыпы пабудовы і метадалогія стварэння аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі вобразаў, распрацаваны шэраг пэў­ных аўтаматызаваных сістэм і праграмных комплексаў апрацоўкі графічнай інфармацыі з прыкладаннямі ў картаграфіі, даследаванні зямной паверхні, медыцыне, машынабудаванні і прыборабудаванні. Сёння дадзеныя сістэмы ўкаранёныя і працуюць на шматлікіх прадпрыемствах народнай гас­падаркі і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

С. У. Абламейка валодае выдатным арганізатарскім талентам. Ён прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнага савета па космасе. Пры яго непасрэдным удзеле распрацоўваліся і рэалізоўваліся самыя адважныя ў прамым сэнсе касмічныя праекты. Сур’ёз­най заявай пра самадастатковасць касмічнай нацыя­нальнай навукі стала распрацоўка беларускага спадарожніка і арганізацыя па іні­цыятыве Сяргея Уладзі­міравіча 1 Беларускага кас­міч­нага кангрэса. У далейшым правядзенне гэтага важ­нага міжнароднага форуму стала пастаянным.img_8733
У 2008 г. С. У. Абламейка прызначаны на пасаду рэктара БДУ. Галоўная ВНУ краіны набывае моцнага кіраўніка, які здолеў за кароткі перыяд вывесці БДУ на высокія пазіцыі сусветнай адукацыйнай прасторы. Сёння БДУ ў ліку трох най­леп­шых ВНУ краін СНД і ўваходзіць у топ-500 універсітэтаў свету. Гэта чарговае пацвярджэнне інтэлектуальнай моцы Беларусі стала магчыма шмат у чым дзякуючы высілкам С. У. Абламейкі па мабілізацыі калектыву.
Сяргей Уладзіміравіч – чалавек шматгранны, багата адораны ад прыроды, рэдкі па душэўнай чысціні, абаяльнасці і заўсёды імкнецца да дасканаласці. Хочацца ад­значыць, што ў любым становішчы, у любым грамадстве ён вылучаецца эрудыцыяй, зычлівасцю, бліскучым розумам і цеплынёй унутранага святла. Гэта спадчына ад беларускіх продкаў, набытая ў выніку выхавання, адукацыі і пастаяннай працы.
Чытачы кнігі даведаюцца нямала ка­рыс­нага і павучальнага з размоў з выдатным чалавекам, навукоўцам сусветнага ўзроўню, бліскучым папулярызатарам і энтузіястам навукі.
У. Я. АГАБЕКАЎ,
акадэмік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі

Універсітэцкі плён
Пераважная большасць супрацоўнікаў рэктарата практычна ўсё сваё жыццё ад­дала служэнню Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. Мы спадзяёмся, што досыць добра ведаем гісторыю БДУ. І мы можам з упэўненасцю сцвярджаць, што за той адносна кароткі тэрмін, у які акадэміку Сяргею Ула­дзі­мі­равічу Абламейку давялося ўзначальваць БДУ, ён зрабіў для ўніверсітэта, развіцця на­вукі і адукацыі ў нашай краіне не менш, чым выбітныя кіраўнікі БДУ – першы рэктар Уладзімір Іванавіч Пічэта і акадэмік Ан­­­т­он Ні­чы­­паравіч Сеўчанка.
Характар такіх кіраўнікоў фарміруюць не толькі неабходныя і рэдка спалучаль­ныя ў адной асобе чалаве­чыя якасці, прафесіяналізм у працы і навуцы, але і гіс­та­рычны адрэзак часу. Пі­чэ­та ствараў універсітэт, Сеў­чанка аднаўляў яго пасля вайны, а Сяргею Уладзімі­равічу Аб­ламейку давялося развіваць alma mater у пе­рыяд станаўлення нашай ма­ладой дзяржавы. Уяўляецца, што прызначэнне С. У. Аб­ламейкі рэктарам у гэты вельмі няпросты перыяд гісторыі нашай краіны і БДУ было вельмі мудрым рашэннем прэ­зідэнта нашай кра­іны А. Р. Лукашэнкі па рэкамендацыі А. М. Радзькова і М. У. Мяс­ніковіча. І чаканні дзяржавы і грамадства, як нам уяўляец­ца, рэктар ра­зам з камандай, якую ён сфарміраваў, апраўдалі ў поўнай меры. Думаецца, што галоўны вынік працы рэктара, рэктарата і ўсёй уні­версітэцкай супольнасці –   тое, што цяпер БДУ, як і Рэспубліку Беларусь, ведаюць і паважаюць ва ўсім свеце.
Рэйтынг БДУ высокі: па апошніх дадзеных агенцтва QS (Вялікабрытанія), БДУ заняў 354 месца ў свеце сярод больш як 32000 універсітэтаў. Такім чынам, ужо амаль выканана задача ўваходжання БДУ ў 1 % найлеп­шых ВНУ све­ту. Пад кіраў­ніцтвам рэктара ўзноўлены магутны навучальна-навуко­ва-выт­вор­чы комплекс БДУ, які дынамічна развіваецца, з унікальнай дзелавой, творчай і чалавечай атмасферай.
Дзякуем Сяргею Уладзі­мі­равічу за тое, што ён са­праўд­ны рэктар, лідар і чалавек, які патрабавальна ставіцца перш за ўсё да сябе, а потым да атачэння і таму мае ма­ральнае права патрабаваць ад калегаў поўнай самааддачы, чалавек, які пры ўсёй занятасці паказвае прыклад слу­жэння сям’і і сябрам.
Жадаем Вам, Сяргей Ула­дзіміравіч, каб напера­дзе заў­сёды была безліч важных і цікавых спраў. Гэта дадае здароўя, і без гэтага Вы не можаце. З юбілеем!
Ад імя рэктарата
А. А. ІВАШКЕВІЧ
акадэмік, першы прарэктар БДУ

Выстава, прымеркаваная да 60-годдзя рэктара БДУ Сяргея Абламейкі, праходзіць у фае рэктарата.
У экспазіцыю ўвайшлі працы Сяргея Абламейкі па пытаннях развіцця інфарматыкі, артыкулы пра адміністрацыйную і педагагічную дзейнасць акадэміка. Прадстаўленыя найбольш цікавыя навуковыя і навукова-папулярныя працы, манаграфіі, падручнікі, энцыклапедычныя публікацыі, тэзісы дакладаў міжнародных канферэнцый і шэраг іншых матэрыялаў, якія выйшлі ў перыяд з 1979 года і да цяперашняга часу.
Выстава будзе працаваць да 5 кастрычніка ўключна.

print

Вам таксама можа спадабацца: