Чаму студэнты-замежнікі выбіраюць БДУ (+відэа)

13 Sep, 2016.

img_1801Ўмовы залічэння на ўмовах аплаты для замежных грамадзян спрошчаныя: ім не трэба праходзіць цэнтралізаванае тэсціраванне.

Сёння ў БДУ навучаюцца больш за 2,3 тыс. замежных грамадзян з 50 краін свету. Студэнты з Кітая, Туркменістана, Расіі, Таджыкістана, Казахстана і іншых дзяржаў зрабілі свой выбар на карысць атрымання адукацыі ў найлепшай беларускай ВНУ, ацаніўшы якасць выкладання, выбар спецыяльнасцяў, выдатную матэрыяльна-тэхнічную базу і шэраг іншых пераваг.

92e8f5c27de68ccf1d33969e95813fdb

Рэктар БДУ, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Сяргей Уладзіміравіч Абламейка Фота: АиФ

Рэктар БДУ акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Сяргей Уладзіміравіч АБЛАМЕЙКА нагадаў: БДУ займае першы радок рэйтынгу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. “Вядучы статус БДУ прызнаецца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Паводле апублікаванага ў снежні 2013 года рэйтынгу агенцтва “Інтэрфакс” Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заслужана ўвайшоў у тройку найлепшых ВНУ краін СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, прапусціўшы наперад толькі Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава (Расія) і апярэдзіўшы Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, – адзначыў Сяргей Абламейка. – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт належыць да эліты сусветных адукацыйных устаноў. Гэта пацвярджаецца дадзенымі аўтарытэтных міжнародных рэйтынгавых агенцтваў (Webometrics, Times Higher Education), паводле якіх наш універсітэт уваходзіць у 2% найлепшых універсітэтаў свету. Літаральна надоечы, 6 верасня, былі апублікаваны новыя дадзеныя брытанскага рэйтынгу QS, па выніках якіх БДУ ўпершыню заняў 354-е месца, падняўшыся адразу на 76 пазіцый. Сусветнае прызнанне БДУ заслужыў справядліва. Высокія пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах – гэта вынік шматгадовай працы нашых выкладчыкаў і навукоўцаў, вынік суладнай і эфектыўнай працы ўсіх падраздзяленняў універсітэта, шырокай сістэмы міжнародных сувязяў”.

Больш магчымасцяў

Усё больш замежнікаў едуць вучыцца на платнай аснове ў ВНУ Беларусі. У сувязі з росквітам замежнаэканамічных сувязяў руская мова цяпер займае другое па папулярнасці месца сярод замежнай моладзі. Тыя, хто скончыў замежную ВНУ, на радзіме маюць больш магчымасцяў для паспяховага працаўладкавання, асабліва ў кампаніі з замежным капіталам.

На выбар навучання ў БДУ ўплываюць такія фактары, як:

— высокі адукацыйны патэнцыял, якасць і даступнасць беларускай адукацыі;

— шырокі спектр спецыяльнасцяў і напрмкаў, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў (130), а таксама больш за 70 спецыяльнасцяў у магістратуры;

— адсутнасць дыскрымінацыі ў атрыманні адукацыі; спрыяльныя ўмовы знаходжання ў нашай краіне;

— адносна невысокі, у параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы, кошт навучання;

— высокі ўзровень практыка-арыентаванага навучання па шэрагу спецыяльнасцяў;

— дыплом міжнароднага ўзору.

Як паступіць

Чым яшчэ, апроч якаснай адукацыі і атрымання дыплома міжнароднага ўзору, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прывабны для замежнікаў? Перш за ўсё грамадзяне Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана не толькі могуць паступаць у БДУ на агульных падставах, але і з 2012 года маюць дадатковую магчымасць паступаць і вучыцца ў БДУ на платнай аснове на ўмовах, умовах, прадугледжаных для замежных грамадзян.

fb1a07611e2deafc708d4675890d5ed0Начальнік аддзела па працы з замежнымі грамадзянамі і міжнароднага маркетынгу БДУ Жанна САВЕЛЬЕВА працягнула: “Умовы залічэння на ўмовах аплаты для замежных грамадзян спрошчаныя: ім не трэба праходзіць цэнтралізаванае тэсціраванне. Уступныя выпрабаванні праходзяць у форме сумоўя па рускай мове ці ў форме выніковых выпрабаванняў па заканчэнні падрыхтоўчых аддзяленняў ці падрыхтоўчых курсаў (дакументы для афармлення запрашэння на навучанне). Замежныя грамадзяне, ахвотнікі вывучаць рускую мову і агульнаадукацыйныя прадметы па профілі будучай спецыяльнасці для далейшага паступлення ў ВНУ, могуць прайсці падрыхтоўку на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі. Прычым набор у групы па рускай мове ажыццяўляецца штомесяц. Паспяхова скончыўшы навучанне і атрымаўшы пасведчанне дзяржаўнага ўзору, слухачы падрыхтоўчага аддзялення залічваюцца ў БДУ без сумоўя. Нягледзячы на тое што навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца 1 верасня, дакументы прымаюцца да 15 кастрычніка”(кантакты).

Немалаважна, што ўсім студэнтам прапануецца пражыванне ў камфартабельных інтэрнатах БДУ за прымальны кошт – 50-60 дол. у месяц у залежнасці ад ацяпляльнага сезона.

Спецыяльнасці і кошт

Традыцыйна замежных студэнтаў прыцягваюць факультэты міжнародных адносін, юрфак, філфак, інстытут журналістыкі, эканамічны і геаграфічны факультэты. У апошнія гады назіраецца цікавасць грамадзян краін Балтыі – Эстоніі, Літвы, Латвіі – да вывучэння ў БДУ IТ-тэхналогій, нават на завочным аддзяленні, паколькі, па іх меркаванні, у Беларусі ажыццяўляецца вельмі якасная падрыхтоўка спецыялістаў у гэтай сферы.

Кошт навучання ў БДУ для замежных студэнтаў залежыць ад факультэта і ў сярэднім складае ледзь больш за 3 тысяч долараў, – адзначыла Жанна Савельева. – Ёсць факультэты, дзе навучанне каштуе 2300 долараў, а на завочным аддзяленні – 1900 долараў”.

Таксама існуюць розныя катэгорыі замежных грамадзян, для якіх змяншаецца кошт навучання. Гэта абітурыенты, якія паступаюць праз кампаніі, якія з’яўляюцца партнёрамі БДУ па наборы замежных грамадзян: такім студэнтам даецца зніжка аж да 20%.

Для грамадзян Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Арменіі БДУ выкарыстоўвае інтэграцыйны каэфіцыент зніжэння аплаты ад 5 да 15% у залежнасці ад спецыяльнасці. Акрамя таго, замежным грамадзянам, якія звярнуліся па інфармацыю пра БДУ на міжнародных адукацыйных выставах і наведалі стэнд БДУ, таксама даецца бонус у выглядзе зніжэння кошту навучання на першы год.

У выніку студэнтам могуць прапанаваць прымальны кошт навучання на дзённым аддзяленні на ўмовах аплаты. А студэнтам, якія вучацца на “выдатна”, прапануецца вельмі прывабны бонус: зніжка на навучанне да 60%. Па выніках мінулага года такіх студэнтаў было 8, сёлета – 11.

Даўніверсітэцкая падрыхтоўка

ef44898d5cd59b326b40f43ac3d8b345Як распавёў Вячаслаў Міхайлавіч МАЛАФЕЕЎ,  дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі, падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян БДУ было адкрыта ў 1961 г., і за гэты час падрыхтоўку на ім прайшлі больш за 11 тысяч слухачоў з 120 краін свету. Сёння на факультэце працуюць два падрыхтоўчыя аддзяленні: для грамадзян далёкага замежжа і для грамадзян СНД, курсы рускай мовы як замежнай, летняя школа рускай мовы. Навучальны план падрыхтоўчых аддзяленняў пабудаваны па модульным прынцыпе і ўключае падрыхтоўку па рускай мове ў аб’ёме ад 550 да 850 акадэмічных гадзін і два або тры профільныя прадметы з аб’ёмам гадзін ад 350 да 650 акадэмічных гадзін. У залежнасці ад свайго ўзроўню падрыхтоўкі слухач можа абраць патрэбную праграму падрыхтоўкі. Навучанне на курсах рускай мовы таксама пабудавана па модульным прынцыпе з агульным аб’ёмам 720 акадэмічных гадзін. Падрыхтоўку на курсах рускай мовы праходзяць слухачы, якія ў далейшым плануюць навучанне ў магістратуры або аспірантуры. Склад акадэмічнай групы – ад 5 да 12 чалавек. Кожная акадэмічная група мае свайго куратара  з ліку выкладчыкаў факультэта.

З мэтай сацыяльна-культурнай адаптацыі замежных слухачоў  на факультэце праводзіцца вялікі цыкл лінгвакраіназнаўчых мерапрыемстваў і навучальна-азнаямленчых экскурсій, якія дазваляюць блізка пазнаёміцца з гісторыяй, культурай і побытам нашай рэспублікі.

Перспектывы

Выпускнікі БДУ працуюць у 120 краінах свету. Многія кітайскія спецыялісты, якія атрымалі дыплом БДУ, цяпер займаюць кіраўнічыя пасады ў беларуска-кітайскіх кампаніях, сярод якіх прадстаўніцтвы ZTE, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень” . “Да нас часам прыязджаюць вучыцца сем’ямі, – дзеліцца Жанна Савельева. – Напрыклад, трое родных братоў з Туркменістана, некалькі сямейных пар з Кітая, Ірана. Нядаўна ўпершыню ў БДУ паступілі 8 чалавек з Эквадора. Сёлета – яшчэ 8: мабыць, “сарафаннае радыё” добра спрацавала! Мы рады, што пра нас больш даведваюцца студэнты з Таджыкістана, Азербайджана, Казахстана, якіх прыцягваюць такія спецыяльнасці, як геадэзія, картаграфія, геаінфармацыйныя тэхналогіі, інфармацыйныя тэхналогіі…”

Іна ВАЛЕЎСКАЯ, АиФ

print

Вам таксама можа спадабацца: