У Дзень ведаў на пляцоўцы Палаца спорту прафкам студэнтаў БДУ паўстаў перад удзельнікамі шоу-праграмы “Віват, студэнт БДУ!” як надзейны, адважны і моцны абаронца студэнцтва – прафсаюзны Хогвартс: школа вядзьмарства і чараўніцтва БДУ!
Ён таксама прымаў у свае шэрагі першакурснікаў самага найлепшага ўніверсітэта, якія валодаюць самымі найлепшымі здольнасцямі, уменнямі і характарамі. Актыўны штат Хогвартса, а таксама кіраўнікі школы, прафсаюзныя старасты факультэтаў зачароўвалі тых, хто праходзіў міма, сваёй магіяй, распавядалі гісторыю і перавагі прафсаюзнай школы, пра хуткую абарону ад цёмных мастацтваў, пра лагістыку, пра іспыты і адзнакі, навучальную праграму і прадметы, чароўныя дзействы сваёй школы.
Фокусы, загаворы і вопыты дэманстравалі вучні хімічнага факультэта. Усе ўдзельнікі маглі атрымаць прафсаюзныя ўзнагароды.
Нягледзячы на тое, што Воланд-дэ-Морт пагражаўся, лётаючы па замку-палацы, усіх адлічыць, прафсаюзны Хогвартс заняўся тым, каб абараніць і не дапусціць адлічэння новаабраных студэнтаў.
Прафесар Макгонагал разам з размеркавальным капялюшом прадказвала будучыя магічныя сілы вучняў і накіроўвала іх на розныя факультэты.
Усе ўдзельнікі магічнай імпрэзы сустрэлі свой першы навучальны дзень проста чароўна!
Дар’я СПЕЦАНАВА