Мора весялосці, радасці, усмешак і выдатнага настрою падарыў фэст студэнцкага жыцця БДУ. Па-свойму першы фэст для першакурснікаў прайшоў настолькі выдатна, што нават рэктар Сяргей Уладзіміравіч Абламейка адзначыў:
«БРСМ БДУ» стварыў настолькі маштабнае мерапрыемства ў самым сэрцы нашага ўніверсітэта, што на маёй памяці падобнае ўпершыню. Упершыню гэтулькі студэнтаў розных факультэтаў сабралася ва ўнутраным дворыку, упершыню гэтулькі радасці і шчасця на іх тварах, гэта вельмі прыемна і выдатна!»
Праграма фэсту была вельмі насычаная. Кожны студэнт мог паспрабаваць сябе ў спартыўных гульнях, пагуляць у футбол, хакей (хоць і настольны), тэніс, паскакаць на батутах, згуляць з сябрам у гольф, бадмінтон, адпачыць у зялёнай зоне дворыка на яркіх пледах, пачаставацца смачнай ежай і напоямі і – куды без гэтага – сфатаграфавацца ў розных фотазонах, падрыхтаваных арганізатарамі.
Музычнае суправаджэнне «ПершакурснікFESTival» таксама было вельмі пазітыўнае і выдатна дапоўніла фэст. Хэдлайнерам выступіў Дзядзька Ваня! Асобная частка праграмы была адведзена гэтаму шоумену, што вельмі спадабалася нашым студэнтам.
Важнай часткай фэсту стаў «Адкрыты дыялог», які прайшоў у габеленавай зале рэктарата БДУ і аб’яднаў меркаванні адміністрацыі і студэнтаў універсітэта.
І, вядома ж, галоўнай падзеяй стала моладзевая вечарына БРСМ БДУ ў клубе Dozari!
Калі ты не змог пабываць у нас на фэсце, глядзі фота і відэа, а ў наступным годзе прыходзь на «ПершакурснікFESTival» і адчуй на сабе гэту цудоўную атмасферу!
Да сустрэчы ў самым сэрцы ўнівера!
Іван КЛІЧКОЎСКІ
Фота Генадзя КРАСКОЎСКАГА
Яшчэ больш фота тут
Відэа: