Скрозь сцяну на “Хогвартс-экспрэс”. Студэнцкая вёска пагрузіла першакурснікаў у свет чараўніцтва (+відэа)

29 Sep, 2016.

em7dx09rccu

“Хогвартс-экспрэс” адпраўляўся са знакамітай платформы 9 3/4, якая ўвечар 22 верасня размясцілася ў інтэрнаце № 11 БДУ.18 каманд першакурснікаў пазмагаліся за званне найлепшай у міжуніверсітэцкай гульні-сутычцы “Хогсмід-2016”, якую сумесна з каардынацыйным саветам Студэнцкай вёскі і адміністрацыяй Маскоўскага раёна арганізоўвае ўжо другі год запар каардынацыйны савет Студэнцкага гарадка БДУ.

Каманды першакурснікаў не толькі з інтэрнатаў БДУ, але і з розных ВНУ г. Мінска (БДПУ, МДЛУ, БДУІР, БНТУ) прынялі ўдзел у сутычцы. Каб стаць удзельнікам гульні, было неабходна набраць каманду з 6 чалавек, пасля чаго прайсці этап рэгістрацыі, запоўніўшы анкеты і прыдумаўшы чароўную назву сваёй камандзе. Са звышздольнасцямі кожнага гульца, а таксама іх патронусамі і багартамі можна было азнаёміцца анлайн у групе каардынацыйнага савета студгарадка. fowbx6qmj1o Сярод каманд можна было сустрэць “Катажмякаў”, “Вязняў філфака”, “Акцыя пірыт”, “Няўлоўных блайджараў” і інш. А якія былі ўдзельнікі ў камандах?! І зяць Валан-дэ-Морта, і сын трэнера па квідычы, і паўкроўкі, і чыстакроўныя чараўнікі… У кожнага была магчымасць адчуць сябе сапраўдным чараўніком!qrf28hwxel4

— Грыфіндор, Пуфендуй, Кагцяўран, Слізерын, — размяркоўвальны капялюш падзяліў першакурснікаў па факультэтах, пасля чаго кожная каманда атрымала свае запаветныя квіткі на “Хогвартс-экспрэс”, а таксама карту Хогсміда, на якой былі паказаны ўсе выпрабаванні. Не кожны гатовы пачуць слова “размеркаванне” на першым курсе! Але не ў гэты раз! Бо ў дадзены момант гэта — магічны сігнал таго, што зусім хутка адправіцца “Хогвартс-экспрэс”.

aceqe4klbygПа карце чароўнай вёскі, якая была ў руках у кожнага старасты каманды, студэнтам трэба было знайсці пікеты і прайсці выпрабаванні на цягавітасць, спрыт, хуткасць і эрудыцыю. Гульня ў квідыч, сметанковае піва з паба “Тры венікі”, пошук ключа ў чароўным зеллі, а таксама велізарную колькасць магічных замоў прыйшлося выпрабаваць усім гульцам, і галоўнае — не забыцца пра час, які было галоўным спадарожнікам перамогі! Даследаваўшы парк імя Паўлава, які на час змяніўся ў чароўную вёсачку Хогсмід, і пазнаёміўшыся ў рэальнасці з героямі патэрыяны, каманды паспяшаліся да фінішу.

i3qvpo6o61a

f3mxoskvhti

qigp09vzjrgtdoxog2s6yi

Салодкія прызы ад адміністрацыі Маскоўскага раёна, панадлівыя скрынкі з чыпсамі “Анега”, вада ад Мінскага заводу безалкагольных напояў — усё гэта выклікала ў студэнтаў яшчэ большую радасць, бо за час трохгадзіннага квэсту ўсім проста неабходна было здаволіць прагу і падмацавацца!

yqwxi9g-wxiУсе стаілі дыханне ў чаканні абвяшчэння вынікаў. А на стале ў арганізатараў ужо былі раскладзены проста неверагодныя прызы: сертыфікаты на жывыя квэсты “Пад замком”, зніжкі на навучанне ў аўташколе пры ДАСААФ, падарункавыя карты ў кафэ-піцэрыю Palermo і запрашальныя на ABC-show!

Захоўваючы інтрыгу, хто ж стаў пераможцам і прызёрам гульні-сутычкі “Хогсмід-2016”, арганізатары павіншавалі каманду “Факультэт Катажмякаў”, якая вылучыліся самымі арыгінальнымі і запамінальнымі анкетамі. Ва ўзнагароду гульцы атрымалі цэлую скрынку чыпсаў “Анега”.

У гэты чароўны вечар усе каманды сталі ўладальнікамі памятных дыпломаў удзельнікаў, пасля чаго надышоў час аб’яўляць тройку прызёраў. Пераможцамі і самымі спрытнымі студэнтамі-выдатнікамі апынуліся гульцы з каманды інтэрната №10″ Святая шасцёрка”. Адстаўшы ад пераможца на 5 хвілін, другое месца заняла каманда інтэрната №11 “Вязні Азкабана”. А замкнула тройку магічных лідараў каманда “Валявыя людзі” з БДУІР.

Увечар 22 верасня чараўніцтва прыйшло і ў Студэнцкую вёску!

Ксенія БАРЫСЕВІЧ
Фота: Аляксандр Дубень
Вiдэа глядзiце тут

print

Вам таксама можа спадабацца: