11 верасня менавіта ў такое выдатнае надвор’е Мінскае мора наведалі першакурснікі хімічнага факультэта БДУ! А сабрала іх усіх разам “Сутычка першакурснікаў”.
З самай раніцы камітэт БРСМ хімічнага факультэта працаваў над абсталяваннем пікетаў, і вось усе гатовыя пачынаць.
Прыехаўшы на месца, першакурснікі выглядалі вельмі зацікаўленымі.
Дзяцей чакала шмат цікавых пікетаў, пачынаючы ад скачкоў у смеццевых пакетах і адгадвання мелодыі да “слоіка з неспадзеўкай”.
Яны спраўляліся з заданнямі на “ўра”, адразу відаць: ва ўніверсітэт яны паступілі поўнымі энергіі і сіл.
Але вось пікеты ўжо ззаду, застаўся ўсяго адзін конкурс. Конкурс на найлепшы творчы нумар. І тут першакурснікі выявілі сябе на поўную: запальныя танцы, песні пад гітару, вясёлыя пастаноўкі… увогуле, было на што паглядзець.
Аднак прайшоў і гэты конкурс, надышоў час падводзіць вынікі. Перад журы стаяла складаная задача: усе каманды былі добрыя, але пераможца быць павінен.
Балы падлічаны, пара аб’яўляць пераможцу. У кожнага з удзельнікаў у сэрцы было спадзяванне на перамогу.
Абвяшчэнне вынікаў.
Трэцяе месца дасталася энергічнай камандзе 6-й а групы.
Другое заняла самая дружная каманда 3-й групы.
Ну а першае месца заняла самая запальная каманда 7-й групы, з чым мы іх і віншуем!
Гэтыя тры каманды атрымалі ачмуральныя прызы, а першаму месцу ўжо па традыцыі дастаўся велізарны торт.
Хто б ні быў пераможцам, усе атрымалі зарад станоўчых эмоцый надоўга і запомнілі гэту сутычку назаўжды.
Іна ХОХ
Яшчэ больш фота тут