У БДУ паступіла больш абітурыентаў. Пра асаблівасці сёлетняй кампаніі

1 Sep, 2016.

1467983802211082

Ва ўніверсітэце падведзены агульныя вынікі залічэння абітурыентаў. Сёлетняя прыёмная кампанія мае некалькі асаблівасцяў.

Па-першае, на працягу апошніх трох гадоў адзначана станоўчая дынаміка па некалькіх паказчыках. У 2016 годзе павялічана колькасць прынятых абітурыентаў. На ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі залічана 5509 абітурыентаў. У 2015 г. – 5287, а ў 2014 – 5085 чалавек. Пры гэтым дадзеная дынаміка захоўваецца па ўсіх формах навучання.

На дзённую бюджэтную форму навучання ў 2016 г. залічана 2202, у 2015 г. – 2188, а ў 2014 – 2054.
На дзённае платнае навучанне прынята сёлета 1996 абітурыентаў, у 2015 – 1887, у 2014 – 1828.
Студэнтамі завочнай бюджэтнай формы навучання сталі ў 2016 г. 285 чалавек, у 2015 г. – 271, у 2014 – 286.
Платнікаў-завочнікаў – 798 ча­ла­век, у 2015 г. іх было 704, а ў 2014 – 654.
Таксама для атрымання другой вышэйшай адукацыі залічана 228 чалавек (2015 г. – 237, 2014 г. – 263).

1023986296
Па-другое, узрасла колькасць пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў. Такіх абітурыентаў у БДУ 95 (у
2015 г. – 85), з іх 6 лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта РБ.
Таксама пабольшала медалістаў, якія паступілі ў БДУ. У ліку першакурснікаў кожны чацвёрты (25,5 %) скончыў сярэднюю школу з медалём або ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дып­ло­мам з адзнакай (у 2015 г. – 23 %).
Па-трэцяе, захавалася тэндэнцыя высокай падрыхтаванасці абітурыентаў БДУ. З усіх прынятых на дзённую бюджэтную форму навучання больш за палову (63 %, у 2015 – 68 %) залічаных па агульным конкурсе маюць сумарны бал сертыфікатаў па ЦТ 300 і вы­шэй! Адпаведна, адбыўся і рост прахадных балаў на асобныя спецыяльнасці.

IMG_2468

Уладзіслаў Раянтовіч, які здаў на 100 балаў усе тры тэсты, выбраў спецыяльнасць «інфарматыка» на ФПМІ

У прыватнасці, рэйтынг самых высокіх прахадных балаў дзённай формы навучання сярод прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў выглядае наступным чынам: «прыкладная інфарматыка (напрамак – праграмнае забеспячэнне камп’ютарных сістэм)» – 364; «інфарматыка» – 349; «актуарная матэматыка» – 338; «камп’ютарная бяспека (напрамак – матэматычныя метады і праграмныя сістэмы)» – 335; «матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі (напрамак – вэб-праграмаванне і інтэрнэт-тэхналогіі)» – 328.
Самыя высокія прахадныя балы сярод сацыяльнагуманітарных і эканамічных спецыяльнасцяў: «міжнародныя адносіны» і «міжнароднае права» – 382; «лінгвакраіназнаўства» – 381; «кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» – 376; «бізнес-адміністраванне» – 373.
Самыя высокія прахадныя балы сярод творчых спецыяльнасцяў: «журналістыка (напрамак – аўдыявізуальная)» – 370; «журналістыка (напрамак – вэб-журналістыка)» – 338; «журналістыка (напрамак – друкаваныя СМІ)» – 327; «журналістыка міжнародная» – 317; «журналістыка (напрамак – менеджмент сродкаў масавай інфар­м­­а­цыі)» – 307; «літаратурная праца» – 306; «дызайн (напрамак – камунікатыўны дызайн)» – 256; «дызайн (напрамак – прадметна-прасторавага асяроддзя)» – 249.
На завочнай бюджэтнай форме навучання самыя высокія прахадныя балы на наступных спецыяльнасцях і напрамках: «менеджмент (напрамак – міжнародны менеджмент)» – 230; «фінансы і крэдыт» – 213; «сацыялогія» – 209.

Паводле інфармацыі
прэс-службы БДУ

09_abitura

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: