Віват, студэнт! Свята для першакурснікаў прайшло ў БДУ (+відэа)

5 Sep, 2016.

Первокурсник_билет_Виват_студент_БГУ_2016

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сустракаў першакурснікаў 1 верасня. Раніцай студэнты святкавалі Дзень ведаў на ўрачыстай лінейцы БДУ і на набажэнстве ў Мінскім кафедральным Свята-Духавым саборы. А галоўнай падзеяй свята ведаў стала тэатралізаваная шоу-праграма “Віват, студэнт!”

Виват_студент_БГУ_2016_Дворец_Спорта

У холе Палаца спорту першакурснікаў сустракалі актывісты студэнцкіх арганізацый БДУ, распавядаючы ім пра няўрочнае жыццё ўніверсітэта і заклікаючы стаць часткай іх аб’яднанняў. Новаспечаныя студэнты даведаліся, чым займаецца старастат і ССЯА, чым жа адрозніваецца студсавет ад студсаюза, а таксама як стаць часткай творчага саюза БДУ. А ў павільёне медыяцэнтра БДУ можна было зрабіць фота і забраць на памяць гатовыя здымкі.

Медиаценнтр БГУ_Виват_студент_БГУ_2016_Дворец_Спорта

Для першакурснікаў быў падрыхтаваны невялікі экскурс у гісторыю ўніверсітэта, дзякуючы чаму яны змаглі лепш зразумець яго спадчыну. Праграма мерапрыемства пачалася з маляўнічага лазернага шоу, якое ўяўляла сабою “танец” эмблем і назваў факультэтаў. “Я паступіў у БДУ” праспявалі таленавітыя студэнты ўніверсітэта, пакуль пад столлю луналі паветраныя гімнасты.

Виват_студент_БГУ_2016_Дворец_Спорта

Па традыцыі на свяце прайшоў парад дэканаў. Кіраўнікі ўсіх факультэтаў БДУ пад барабаны і бурныя аваццыі першакурснікаў падняліся на сцэну. За імі падняўся і рэктар БДУ – акадэмік Сяргей Уладзіміравіч Абламейка. Ён павіншаваў новых студэнтаў з паступленнем у найлепшую ВНУ краіны, заклікаў старанна вучыцца  і актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах універсітэта. Рэктар адзначыў, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт робіць усё магчымае, каб выхаваць годных грамадзян і патрыётаў сваёй краіны.

Виват_студент_БГУ_2016_Дворец_Спорта_Сергей_Абламейко_Джавид_Гамзатов

Народная харавая капэла выканала гімн БДУ. Затым юнакі і дзяўчыны далі ўрачыстую клятву з гонарам насіць званне студэнта cваёй alma mater. Сімвалічны студэнцкі білет быў урачыста ўручаны найлепшым першакурснікам БДУ – Алесі Бугаевай і Аляксандру Абрамаву, якія набралі 392 балы на ўступных выпрабаваннях. Павіншаваў першакурснікаў і пажадаў ім поспеху ў вучобе і студэнт юрыдычнага факультэта Джавід Гамзатаў – бронзавы прызёр XXXI летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.

IMG_3638

Перад першакурснікамі выступілі  знакамітыя калектывы БДУ – ансамбль танца “Крыжачок”, фолк-група “Неруш” і народны фальклорны ансамбль “Тутэйшая шляхта”. Студэнты актыўна сустракалі народныя калектывы, танчылі і вадзілі карагоды.

Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта таксама не пакінулі дзяцей без увагі: для першакурснікаў праспявалі вядомыя групы Navi і Hurma, музыкі якіх вучыліся ў БДУ.

IMG_3393

Танцамі і песнямі канцэрт працягнулі таленавітыя студэнты БДУ і беларускія эстрадныя выканаўцы: Анжаліка Пушнова, Валерыя Казлова, Лідзія Заблоцкая, Уладзіслаў Макарэвіч, Уладзіслаў Чыжыкаў, Дыяна Громава і іншыя.

Фатаграфіі і відэа з мерапрыемства знайсці па хэштэгу #vivatbsu у сацыяльных сетках. А таксама падпісвайцеся на групу “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)” (vk.com/bsu_by), каб сачыць за жыццём вашага ўніверсітэта.

IMG_3585

Дар’я КОЎЗА

Яшчэ больш фота тут

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: