Тэматыка кубка прымеркавана да 95-годдзя БДУ. 13 каманд спаборнічалі паміж сабой у хуткасці, сіле і спрыце на сцежках турыстычнага маршруту, увасаблялі палёт студэнцкай фантазіі ў творчых і музычных нумарах, давалі на суд журы фатаграфіі і прома-ролікі на зададзеную тэму. А пасля ласаваліся самай паходнай стравай – грачанай кашай з тушонкай.
Дыплом за найлепшы творчы нумар атрымалі ўдзельнікі БРСМ філалагічнага факультэта, а ў праходжанні турыстычнай сцежкі лепш за іншых выявіў сябе Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. У агульнакамандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – за філалагічным факультэтам, ганаровае другое – ДІКСТ, бронза ў ваеннага факультэта БДУ.
Як адзначылі члены журы, кожны факультэт выявіў сваю згуртаванасць, крэатыўнасць і ўменне працаваць у камандзе, што зрабіла “Кубак першакурсніка” падзеяй не толькі масавым, але і запамінальным.
Віртуальныя сакратары БРСМ факультэтаў, навучэнцы і выкладчыкі на выдуманых заліках, “нязнайкі”, якія ніяк не могуць вызначыцца з будучай прафесіяй, супернічалі толькі ў рамках мерапрыемства, а за імі – знаёміліся, камунікавалі і стваралі лёгкую студэнцкую атмасферу, у якой і сонца ярчэйшые, і вучоба лягчэйшая, і каша значна смачнейшая.
Вераніка ПУПКЕВІЧ
Яшчэ больш фота тут