На філфаку адкрылася выстава прац да 95-годдзя БДУ

28 Oct, 2016.

lmyg0fnr63u

18 кастрычніка ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры філалагічнага факультэта (аўд. 319) адбылося адкрыццё выставы творчых прац студэнтаў, прысвечаных 95-годдзю БДУ. У рамках рэалізацыі юбілейнага праекта “Студэнты ўніверсітэту” Саюз жанчын БДУ сумесна са студэнцкай прэс-службай філалагічнага факультэта ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу ў наступных намінацыях, дзе філолагі выявілі сябе не толькі ў мастацтве слова, але і ў шэрагу іншых творчых кірункаў: літаратурная творчасць (паэтычны і празаічны твор), фатаграфія, малюнак, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Гасцей мерапрыемства, сярод якіх было мноства замежных студэнтаў, шчодра пачаставалі беларускімі яблыкамі, а студэнты з Туркменістана, якія сталі героямі адной з конкурсных фотапрац, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскага мовазнаўства Груздзіловіч Мар’яны Рыгораўны выканалі беларускую народную песню “Чорна галка”. Пасля гэтага старшыня Саюза жанчын БДУ Казакова Ірына Валер’еўна звярнулася да прысутных з вітальным словам і абвясціла пра пачатак узнагароджання пераможцаў конкурсу.

ij_1o6shoke

Студэнтка 5 курса англійскай філалогіі з Туркменістана Базарава Маўлюда, якая зрабіла аплікацыю на паперы з элементамі малюнка, перамагла ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.

У намінацыі “Фатаграфія” атрымала перамогу студэнтка 3 курса англійскай філалогіі Шпартава Анастасія, чые працы можна ўбачыць і ў афіцыйнай групе філалагічнага факультэта ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”.

З “Одай філолагам” у літаратурнай намінацыі найлепшай стала студэнтка 3 курса рускай філалогіі Юлія Фельдшарава.

“Жаночыя вобразы класічнай філалогіі” прынеслі перамогу ў намінацыі “Малюнак” Марыі Якуце, студэнтцы 5 курса класічнай філалогіі.

А сярод эсэ апынуўся найлепшым твор пра родны горад Ваўкавыск Марыі Жмайлік, студэнткі 2 курса беларускай філалогіі.

Акрамя таго, магістрантка філалагічнага факультэта Лахоўская Ганна, якая ўпрыгожыла выставу сваёй працай у тэхніку фрывалітэ, атрымала ў падарунак ад Цярэнцьевай Юліі Мікалаеўны, майстра фрывалітэ, выкананую ў гэтай жа тэхніцы пляцення “Папараць-кветку” – знак пазнання, знак БДУ.

Пераважная большасць прызоў цалкам адпавядае духу ўніверсітэта, бо “кніга – найлепшы падарунак”. “Санеты Янкі Купалы”,”Беларусь і беларусы ў прасторы і часе” – студэнты змогуць абзавесціся сапраўды каштоўным літаратурным багажом.

Узнагароджаны былі таксама госці з гістарычнага факультэта – клуб экскурсаводаў БДУ INVIA, які спрыяе развіццю турызму ў Беларусі.

Актыўны ўдзел у конкурсе шматлікіх факультэтаў раскрывае не толькі жаданне студэнтаў перамагчы, але і іх шчырую любоў да сваёй альма-матар. Старшыня прэс-службы філалагічнага факультэта Рабко Анастасія адзначыла, што сапраўды рада такому мноству ўдзельнікаў і іх крэатыўных ідэй. “Удзельнічайце яшчэ!”– заклікае яна.

Юлія  КЛІМЯНКОВА

print

Вам таксама можа спадабацца: