Навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ прымае навуковыя артыкулы

10 Oct, 2016.

Cover sb16 VPECHAT

На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне сямнаццатага выпуску зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання.

Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковае рассыланне па асноўных бібліятэках краіны.

Сямнаццаты зборнік плануецца выпусціць да 31 студзеня 2017 г. Пры неабходнасці падаецца пацверджанне публікацыі.

Тэрмін падачы артыкулаў: да 15 лістапада 2015 г. (можа працягвацца, сачыце за сайтам www.nirs.by)

Тэматыка артыкулаў:

o эканоміка;

o фінансы і банкаўская справа;

o менеджмент;

o маркетынг;

o дзяржава і права;

o права і юрыспрудэнцыя;

o паліталогія;

o гісторыя;

o міжнародныя адносіны;

o міжнародны турызм;

o мытная справа;

o культуралогія;

o лінгвакраіназнаўства;

o сучасныя замежныя мовы і іншыя.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце www.nirs.by

Калі ў вас узніклі нейкія пытанні, звяртайцеся ў навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ: nirs@tut.by

Дасылайце свае артыкулы!

print

Вам таксама можа спадабацца: