Крок у будучыню

9 Nov, 2016.

xmtlqpihvfe

20–22 кастрычніка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці прайшла грамадска-асветніцкая акцыя БРСМ БДУ “Універсітэт – твой крок у будучыню”.

Яна праходзіць пад дэвізам “роўны навучае роўнага”. У дзявяты раз студэнты галоўнай ВНУ краіны дзяляліся са школьнікамі сваімі ведамі і ўменнямі, распавядалі пра ўніверсітэцкае жыццё, праводзілі трэнінгі і майстар-класы. На ўрачыстым адкрыцці праекта ў будынку рэктарата студэнты атрымалі пажаданне ад рэктара Сяргея Абламейкі, другога сакратара ЦК ГА “БРСМ” Сяргея Клішэвіча, прадстаўнікоў міністэрства адукацыі і іншых высокіх гасцей.

bwq58fooax8 Праграма акцыі была насычанай: студэнты прэзентавалі БДУ, БРСМ, наведалі ў рамках добраахвотніцкай акцыі “Стань бліжэйшым” цэнтр карэкцыйна- развіццёвага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы дом сямейнага тыпу, сацыяльна- педагагічны цэнтр і Радунскую школу-інтэрнат, арганізавалі творчы канцэрт і дыскатэку. Для іх у сваю чаргу былі праведзены круглы стол з удзелам актыву БРСМ Воранаўскага раёна, аглядная экскурсія па мясцовасці з наведваннем гістарычных помнікаў і таварыскі матч па міні-футболе і валейболе. whksxwgt_d4 Па выніках акцыі актывісты БДУ правялі прафарыентацыю, адказалі на пытанні па ўступнай кампаніі і дапамаглі вызначыцца старэйшым школьнікам з будучай прафесіяй і ў сваю чаргу пазнаёміліся з культурай і асаблівасцяміраёна.

Вераніка ПУПКЕВІЧ yywri47osko  

print

Вам таксама можа спадабацца: