Прызы Нацыянальнай тэатральнай прэміі

22 Nov, 2016.

03712d680417251937dcb1cbУрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” адбудзецца ўвечары 27 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Гэта значная падзея ў тэатральным жыцці нашай краіны. На працягу тыдня на розных сцэнічных пляцоўках беларускія гледачы змаглі ўбачыць лепшыя пастаноўкі айчынных тэатраў. Тэатры падалі 45 заявак. У фінал трапіў 21 спектакль — намінант Нацыянальнай тэатральнай прэміі-2016: «Чайка», Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы; «Пясняр», Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага; «Мабыць», Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі; «Як я стаў …» Новы драматычны тэатр г. Мінска; «Крейцерова саната», Магілёўскі абласны драматычны тэатр; «Ілюзіі», Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь; «Саша, вынесі смецце», Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр; «Пінская шляхта», Палескі драматычны тэатр г. Пінска; «Фро», Брэсцкі тэатр лялек; «Візіт старой дамы» і «Вялікі змей», Гродзенскі абласны тэатр лялек; «На дне» і «Самы маленькі самалёт на свеце», Магілёўскі абласны тэатр лялек; «Кармэн», «Паяцы», «Царская нявеста», «Лаурэнсія» і «Маленькі прынц», Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь; «Мая выдатная лэдзі» і «Вяселле ў Малінаўцы», Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр; “Горад клоўна Піка», Беларускі тэатр “Лялька” г. Віцебска. img_9617Гэтае мерапрыемства праводзіцца раз у два гады і адзначае лепшыя тэатральныя работы адразу ў некалькіх намінацыях, усяго 19 намінацый. Па тры ў кожным жанры: «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля» і «Лепшая роля другога плана». Акрамя таго, на закрыццё фестывалю ўручаць узнагароды ў намінацыях «За ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва» і «Мецэнат тэатра». Гэтак жа нагадаем, што гэтая прэмія была ініцыяваная былым міністрам культуры Паўлам Латушкам. Як адзначаюць у СМІ, яна была задумана па аналогіі з буйнымі міжнароднымі прэміямі, калі пераможцы вызначаюць нават не члены малалікага журы, а шырокае кола экспертаў. Акрамя грашовага ўзнагароджання пераможцы намінацый атрымаюць фігурку бусла. Аўтарам ідэі прыза конкурсу стаў вядомы дызайнер Уладзімір Цэслер. Скульптар — Іван Арцімовіч. Прыз Нацыянальнай тэатральнай прэміі прыняў аблічча бусла на антычнай калоне, крылы якога падобныя на тэатральную заслону.

Лауреаты II Национальной театральной премии объявлены в Беларуси Лауреаты II Национальной театральной премии объявлены 19 ноября на торжественной церемонии, которая состоялась в Национальном академическом Большом театре оперы и балета Беларуси. На снимках: 1. победитель в номинации "Лучшая постановка по произведению современного белорусского автора" - "Одноклассники" Могилевского областного драматического театра (режиссер-постановщик - Екатерина Аверкова). 2. "Лучший спектакль для детей" - "Волшебная кисть" Могилевского областного театра кукол (Игорь Казаков). 3. Спектакль "Пиковая дама" Гродненского областного театра кукол (режиссер-постановщик - Олег Жюгжда) удостоен награды в номинации "Лучший спектакль театра кукол". 4. режиссер Олег Жюгжда. 5. За лучшее музыкальное оформление награжден композитор Андрей Зубрич. 6, 7. В номинации "Лучшая мужская роль" победу одержал актер Александр Полозков, задействованный в постановке "Пан Міністар" Белорусского республиканского театра юного зрителя. 8. "Лучшая женская роль"- Лариса Микулич, спектакль "Пиковая дама" Гродненского областного теа

print

Вам таксама можа спадабацца: