8 лістапада загадчык кафедры філасофіі культуры, намеснік дэкана ФФСН Анатоль Лягчылін адзначыў свой юбілей!
Анатоль Аляксандравіч – выдатны філосаф, мудры педагог, верны таварыш, які амаль паўстагоддзя аддаў сумленнаму служэнню альма-матар, стаў душой нашага калектыву, прыкладам высокага прафесіяналізму, прыстойнасці і гонару. На такіх людзях і трымаецца свет, сцвярджаецца вера ў праўду і справядлівасць!
Намаганнямі А. А. Лягчыліна сёння кафедра філасофіі культуры ўяўляе сабою творчы, самастойны і, галоўнае, бесканфліктны арганізм. Дзякуючы Анатолю Аляксандравічу ўдалося злучыць прафесійныя інтарэсы і амбіцыі кожнага з педагагічнымі, метадычнымі і даследчымі задачамі калектыву ў цэлым. Алгарытм поспеху А. А. Лягчыліна – уменне слухаць і чуць, талент бачыць моцныя бакі кожнага і нівеляваць зоны рызыкі, выражаная далікатнасць і прыклад асобаснай прыстойнасці.
Уплыў А. А. Лягчыліна менавіта як стратэга-аналітыка і практыка адначасова, яго працавітасць распаўсюдзіўся і на ўвесь факультэт, бо ён доўгі час курыруе навуковую дзейнасць. Кабінет, як правіла, поўны народу. Ідуць усе: і студэнты, і калегі. Дапамагчы разабрацца, які навуковы накірунак найбольш перспектыўны, паспрыяць у прасоўванні навуковага праекта… Ці мала праблем, якія нас хвалююць сёння? А.А. Лягчылін бярэ на сябе такую адказнасць. І не проста па абавязку службы, а па цеплыні душэўнай… З юбілеем, дарагі Анатоль Аляксандравіч!
Калектыў супрацоўнікаў ФФСН