Гала-канцэрт ХIII Адкрытага моладзевага музычнага фэсту “Такія пернікі” адбудзецца 6 снежня ў БДУ

2 Dec, 2016.

Mission Jupiter_Takie_Praniki_Mission Jupiter

Адмысловы госць фэсту БДУ “Такія пернікі” група Mission Jupiter

Канцэрт пройдзе ў сталічным клубе “Тытан” (пр. Дзяржынскага, 104). Пачатак у 19.00. Традыцыйна мерапрыемства арганізуецца пад дэвізам “Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне”. Накіраваны фэст на развіццё творчых і прафесійных здольнасцяў моладзі, папулярызацыю нацыянальнай культуры і мастацтва, а таксама на фарміраванне ў студэнтаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі і імкнення да здаровага ладу жыцця.

Шэсць музычных каманд Under The Roof, “Апрыёры”, “Рэбус”, “ЧуVство Палёту”, Ocean of my dreams і Used Friendly прайшлі ў фінал і будуць змагацца за права стаць лідарам фэсту цяперашняга года. У гэтым яркім шоу прыме ўдзел адмысловы госць моладзевага музычнага фэсту БДУ “Такія пернікі” — група Mission Jupiter.

Усяго ў адборачным туры цяперашняга сезона змагаліся больш за 40 музычных калектываў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Мінска. Рэпертуар каманд быў разнастайным: канкурсанты выконвалі кампазіцыі ў стылях рок, фолк-рок, электра-індастрыэл, рэп, хіп-хоп і іншых.

Журы ў складзе артыстаў беларускіх груп і спецыялісты ў галіне музыкі вызначыць пераможцаў у дзвюх намінацыях: “Найлепшая песня” і “Артыстычнасць”. Прызёраў чакаюць памятныя сувеніры ў форме нотнага знака і дыпломы ўдзельнікаў.

Бясплатныя запрашальныя квіткі можна атрымаць ва ўпраўленні па справах культуры БДУ (пр. Незалежнасці, 4 каб. 211).

Арганізатарамі фэсту выступілі ўпраўленне па справах культуры БДУ, аддзел культуры адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы і музычная кампанія BOOM.

Дадатковая інфармацыя па тэл.: 8 (017) 209 54 69 (Сяргей Яўгенавіч).

print

Вам таксама можа спадабацца: