Яна праходзiць у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ па адрасе: пр. Незалежнасці, 24, аўд. 317.
У экспазіцыі прадстаўлены больш за 40 фатаграфій начнога неба. Іх асаблівасць у тым, што зоркі і колер неба зафіксаваны ў антуражы знакавых архітэктурных месцаў нашай краіны. Напрыклад, Мірскі замак і неба з навальнічнымі хмарамі адлюстроўваецца ў роўнядзі вады, якой запоўнены роў вакол гэтага абарончага збудавання 16 стагоддзя.
“Для мяне начное неба — гэта самае таямнічае і хвалюючае відовішча, якое можна сустрэць на Зямлі. Сумна ўсведамляць, што мноства людзей нават не здагадваецца, якім паўстае перад намі Космас удалечыні ад гарадскіх агнёў. Таму мая задача — паказаць часціцу гэтай пышнасці, каб падштурхнуць людзей звярнуць свой позірк да неба”.
Арганізатарамі выставы выступілі Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ і Цэнтр экалагічных рашэнняў.
Экспазіцыя будзе працаваць да 30 сакавіка. Уваход вольны.
Вiдэа: