9 лютага ў БДУ пачала працу «Медыямайстэрня ўніверсітэцкага выкладчыка-2017».
Першы семінар на тэму «Развіццё медыяпісьменнасці студэнтаў” правеў метадыст Дзмітрый Губарэвіч.
На семінары выкладчыкі абмяркоўвалі актуальныя задачы, якія ставіць сучаснае інфармацыйнае грамадства перад універсітэтам. Плануецца, што далейшая праца медыямайстэрні дазволіць удзельнікам пазнаёміцца з канкрэтнымі спосабамі развіцця медыяпісьменнасці студэнтаў, набыць вопыт выкарыстання разнастайных тэхнічных і праграмных сродкаў для стварэння медыйных прадуктаў, распрацаваць навучальныя заданні для студэнтаў, накіраваныя на развіццё медыяпісьменнасці.
Наступныя семінары будуць прысвечаны абмеркаванню актуальных тэм медыяадукацыі: «Як выкарыстоўваць сеткавыя рэсурсы ў працэсе выкладання»; «Як выкарыстоўваць фільм і фатаграфію на вучэбных занятках», «Як стварыць відэакалекцыю», «Як развіваць уменні крытычнага аналізу інфармацыі».
Арганізатарамі працы Медыямайстэрні выступілі Цэнтр праблем развіцця адукацыі ГУВНМР і Медыяцэнтр БДУ.
Алена КАРПІЕВІЧ
Фота аўтара