Героі на заўтра. На Дошцы гонару БДУ з’явіліся новыя імёны

9 Mar, 2017.

Героі на заўтра. На Дошцы гонару БДУ з'явіліся новыя імёны

Традыцыйна ў канцы лютага абнаўляецца Дошка гонару БДУ. Надоечы на ёй змясцілі новыя імёны і фотаздымкі 32 супрацоўнікаў і 32 студэнтаў, якія дасягнулі значных поспехаў у адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інавацыйнай, кіраўніцкай і спартыўнай дзейнасці ў мінулым годзе.
У цырымоніі адкрыцця абноўленай Дошкі гонару прыняў удзел рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. Ён адзначыў, што добрая традыцыя існуе ўжо цягам шасці гадоў.

доска почета БГУ 2017 Абламейко микрофон ведущий

– Сапраўды, гэта самыя лепшыя супрацоўнікі. Мы на рэктараце бачым, колькі добрых кандыдатур вылучаецца ў нас ва ўніверсітэце, і нам заўсёды складана выбраць найлепшых, – адзначыў Сяргей Уладзіміравіч. – Аднак колькасць месцаў на Дошцы гонару абме­жавана, і мы не можам размясціць на ёй усіх, хто гэтага варты.

Кіраўнік універсітэта падзякаваў тым, чые фотаздымкі ўпрыгожылі абноўленую Дошку гонару.

доска почета БГУ 2017 ректорат люди хлопают
Пасля слова ўзялі лаўрэаты – супрацоўнікі і студэнты. Загадчык кафедры дыпламатычнай і кон­сульскай службы ФМА Андрэй Ру­саковіч адзначыў, што такая традыцыйная форма ўшанавання была неад’емным складнікам нашага жыцця. Ён пажадаў усім лаў­рэатам дасягнуць новых вышынь у сваім развіцці, педагагічнай працы і навуковых даследаваннях. А сту­дэнтка 4 курса хімічнага факуль­тэта Яна Дыба заўважыла, што Дошка гонару ў чарговы раз падкрэслівае важнасць асабістага ўкладу кожнага з нас у росквіт нашага ўніверсітэта.

Наталля КУДРАШОВА
 
Поўны спіс і выявы адзначанных супрацоўнікаў і студэнтаў глядзіце тут
 
Яшчэ больш фота з мерапрыемства ў архіве БДУ
 
доска почета БГУ 2017 люди смотрят
 

доска почета БГУ 2017 люди смотрят

 
print

Вам таксама можа спадабацца: