Святло пад кніжнай вокладкай. Адкрылася выстава да Дня праваслаўнай кнігі

16 Mar, 2017.

14 сакавіка ў зале для працы з кніжнымі помнікамі (пр. Незалежнасці, 4, к. 229) адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Святло пад кніжнай вокладкай», прысвечанай Дню праваслаўнай кнігі. На выставе прадстаўлены кнігі духоўнага зместу з фонду фундаментальнай бібліятэкі БДУ, а таксама ўнікальныя выданні і прадметы царкоўнага атрыбутыкі з асабістай калекцыі старэйшага выкладчыка кафедры псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Аляксандра Іванавіча Гарбачова.

Вось толькі некаторыя выданні з выставы:

  • Алтари. Живопись раннего Возрождения
  • Афонские рецепты. Собрание традиционных рецептов афонской кухни, предоставленное святым ставропигиальным монастырем Кутлумуш
  • Афонский патерик или Жизнеописание святых, на святой афонской горе просиявших: репринтное воспроизведение издания 1897 года
  • Бубнов, Н.Ю. Памятники старообрядческой письменности
  • Валаамский монастырь и его подвижники
  • Дорога к храму. Русская живопись
  • Лазарев, В.Н. История византийской живописи
  • Памятник событий в церкви и Отечестве
  • Сантамброджио, Д. Христианские святые в мировом изобразительном искусстве
  • Тысяча лет русского паломничества
  • Шюц, Б. Европейские монастыри. Средние века-Ренессанс.

Всего на выставке представлено свыше 120 изданий.

На адкрыцці прысутнічаў ўладальнік калекцыі, А.І. Гарбачоў, які распавёў пра ўнікальныя кнігі і падзяліўся ўражаннямі пра паломніцкія паездкі.
Выстава працуе да 24 сакавіка.

print

Вам таксама можа спадабацца: