Экспазіцыя (аўд. 319, вул. Карла Маркса, 31) праводзіцца ў БДУ штогод напярэдадні вялікага хрысціянскага свята.
Традыцыйна тут прадстаўлены галоўны сімвал гэтай падзеі – велікодныя яйкі. Выстаўленыя экспанаты выкананы ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў. Гэта маляванкі, крапанкі, а таксама велікодныя яйкі, выкананыя ў тэхнцы бісерапляцення, дэкупажу, вязання і аплікацыі. Прадстаўлены таксама арыгінальныя экспазіцыі велікодных яек, упрыгожаных у тэхніцы фрывалітэ – чоўнавага пляцення карунак, драўляныя размаляваныя. Аўтарамі гэтых прац з’яўляюцца беларускія, рускія і ўкраінскія майстры.
Добрым звычаем стала штогадовае абнаўленне экспазіцыі. За апошнія гады яна дапоўнена тэматычнымі паштоўкамі ХХ і ХХI стагоддзяў і хрысціянскай літаратурай. Сёлета ўпершыню будуць прадстаўлены працы сталічнага мастака, фатографа і майстра разьбы па дрэве і косці Казіміра Карпенкі. Майстар падарыў кабінету-музею філалагічнага факультэта арыгінальную аўтарскую калекцыю панагій і пацерак.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Саюз жанчын БДУ.
Выстава будзе працаваць да 14 красавіка (акрамя выходных) з 10.30 да 14.00. Уваход вольны.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: 8 (029) 650 98 51 (Казакова Ірына Валер’еўна).