Фундаментальная бібліятэка БДУ 21 красавіка далучыцца да міжнароднай акцыі “Бібліяноч». Дзеянні разгорнуцца з 19.00 да 23.00 на базе Інстытута журналістыкі (вул. Кальварыйская, 9, каб. 109).
У гэтым годзе акцыя «Бібліяноч» абмежаваная дрэс-кодам у стылі 50-х гадоў. Наведнікі павінны прыйсці ў «стылёвым» адзенні, з адпаведнай прычоскай, макіяжам або з вядомымі тэматычнымі аксэсуарамі.
У медыятэцы Фундаментальнай бібліятэкі будуць арганізаваны адразу некалькі мерапрыемстваў, вытрыманых у стылі тых гадоў. Яркай падзеяй стане сустрэча ў літаратурна-музычным салоне «Кактэйль-Хол на Кальварыйскай» з членамі клуба аматараў мастацкага слова «КЛУмБа» БДУ. Менавіта тут наведнікі пачуюць мелодыі рок-н-ролу, што льюцца з сапраўдных рарытэтных вінілавых пласцінак. Выступы паэтаў-пачаткоўцаў будуць суправаджаць «жывыя» імправізацыі саксафаніста.
У зале будуць арганізаваны і іншыя інтэрактыўныя пляцоўкі, якія адпавядаюць заяўленай тэме. Майстар-клас «Стылёвы аранжавы гальштук» прапануюць харэографы некалькіх танцавальных школ: «Арэлі», «Лінда-хоп» і «Свінг». Папулярныя ў тыя гады танцавальныя нумары – джайв, факстрот, рок-н-рол, бугі-вугі, слоу-фокс, танга, твіст – прадэманструюць актывісты творчага саюза БДУ.
У салоне прыгажосці «Каляровы настрой» — прафеіяналы візажысты дапамогуць наведнікам бібліятэкі стварыць стылёвы і непаўторны вобраз, а ў Game-зоне будуць арганізаваны гульні, якія дададуць уражанняў пра атмасферу тых гадоў. «Наваяўленыя стылягі» змогуць зняць на памяць сябе і кампанію сваіх сяброў у рэтра-фотастудыі ці зоне сэлф. А дапамогуць ім зрабіць незабыўныя стоп-кадры вясёлыя артысты творчай студыі «МіМ-BSU» і спецыялісты-грымёры студыі «Аквагрым».
Вечар працягне шоу модніц і моднікаў у антуражы шасцідзесяцігадовай даўнасці. На чырвонай дарожцы адбудзецца паказ калекцый ад FashionStyle. Мадэлі прадставяць удзельніцы подыум-школы «Млын моды». Акрамя таго, кожны з прысутных тут «стыляг» зможа прайсціся па славутай чырвонай дарожцы.
Завершыцца мерапрыемства танцавальным флэш-мобам.
Уваход на мерапрыемства вольны.
Адзначым, удзел у міжнароднай акцыі “Бібліяноч» прымуць сем сталічных бібліятэк.
Даведка.
«Бібліяноч» — гэта найбуйнейшая акцыя ў падтрымку чытання, якая адначасова праходзіць на больш чым 2000 пляцоўках у Расіі, Украіне і Беларусі. Падчас акцыі бібліятэкі, кніжныя крамы, літаратурныя музеі пашыраюць час сваёй працы.
У Расіі акцыя ўпершыню была праведзена ў 2012 годзе, а Беларусь далучылася да гэтага мерапрыемства ў 2015. Арганізатарам акцыі выступіла Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі. Першая «Бібліяноч» адбылася ў ноч з 20 на 21 красавіка 2012 года. Выбар даты быў прымеркаваны да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, які святкуюць 23 красавіка. З таго часу кожны год акцыя праводзіцца ў канцы трэцяй чвэрці красавіка.
апреля.