“КЛІЧ НЕСВЯДОМАГА”. ФФСН зладзіў квест-семінар па матывах Зігмунда Фрэйда

10 мая, 2017.

У 2017 годзе спаўняецца 100 гадоў з моманту выхаду ўсім вядомай працы Зігмунда Фрэйда “Уводзіны ў псіхааналіз. Лекцыі”. З гэтай нагоды другі квэст-семінар, арганізаваны 4 мая  студэнтамі і выкладчыкамі кафедры псіхалогіі ФФСН БДУ, атрымаў назву “Кліч Несвядомага”.

Нагадаем, што першы квэст-семінар, праведзены па ініцыятыве студэнтаў і выкладчыкаў кафедры псіхалогіі і прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Льва Сямёнавіча Выгоцкага, адбыўся 8 снежня 2016 года на факультэце філасофіі і сацыяльных навук. Мерапрыемства атрымала станоўчую ацэнку як удзельнікаў, так і выкладчыкаў, якія ў ім былі задзейнічаны.

Заточная Алена, Іжакоўская Мальвіна, Папруга Ганна, Мяховіч Кацярына, Сухава Дар’я, Нядбайла Марыя, Камалава Вітана, Платоненка Дар’я, Лашкевіч Надзея, Белабосава Ірына, Колас Таццяна, Адзінец Аляксандра, Карпінская Ірына, Гушча Ірына, Сенкалікава Паліна, Кузняцоў Ілья, Зайцава Юлія, Харытановіч Карына, Рубанаў Уладзіслаў, Гаўрыльчык Кацярына, Хіхіч Крысціна, Торап Дар’я, Шутава Алена, Чарнюкевіч Аляксандра, Чышэвіч Віктар, Ібрагімава Ліяна, Цыкунова Ганна, Рудзінская Дар’я, Зюзькіна Анастасія, Амбросава Марта, Белановіч Ігар, Пацяршук Любоў, Шаньгіна Дыяна, Астраўко Алёна, Канавал Ангеліна, Кірык Інэса

У квэсце-семінары “Кліч несвядомага” прынялі ўдзел 12 каманд студэнтаў з ФФСН, ДІКСТ, Інстытута псіхалогіі і Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ імя М. Танка.

Квэст-семінар праходзіў у два этапы:

  1. Форум – студэнты-ўдзельнікі падаюць сваё хатняе заданне ў фармаце даклада па абранай камандамі студэнтаў тэматыцы. Форум будзе праходзіць у фармаце навуковага слэма
  2. Квэст – праходжанне пікетаў з заданнямі, звязанымі з працамі З. Фрэйда і яго вучняў.

Пераможцы квэста-семінара каманда “Мая мама так сказала”

Пераможцамі квэста-семінара стала каманда “Мая мама так сказала” (псіхалогія, ФФСН, БДУ); другое месца заняла каманда “Адгаворкі па Фрэйду” (Інстытут псіхалогіі, БДПУ); трэцяе месца – у каманды “Першая парта” (псіхалогія, ФФСН, БДУ). І, безумоўна, у мерапрыемстве выйгралі ўсе – і каманды і арганізатары, рэалізаваўшы магчымасць сінтэзу навуковых ведаў і гульні, камунікуючы і ўзаемадзейнічаючы ў творчым і нестандартным фармаце.

Пікет “Дзе логіка?”

Форум квэста-семінара “Кліч несвядомага”

Пікет “Дзе логіка?”. Пародыя на аднайменную перадачу, дзе ўдзельнікі маглі выявіць сваю эрудыцыю і кемлівасць праз шэраг візуальных заданняў, сярод якіх рэбусы, фота навукоўцаў і нечаканыя адкрыцці ўдзельнікаў квэста.

Пікет “Архетыпы”. Праз дэманстрацыю відэаролікаў з вядомых фільмаў і мультфільмаў удзельнікам прапанавалася адгадаць 10 архетыпаў, утоеных у паводзінах герояў або дзеянняў на экране.

Пікет “Мазгавы шторм”. Пікет, заснаваны на адным з заданняў студэнцкай алімпіяды па псіхалогіі “Псіалімп”, дзе правяраецца эрудыцыя і логіка ўдзельнікаў на час.

Пікет “Пра два Эга”. Пікет пра ўсё, акрамя несвядомага. Удзельнікам прапанавалася адразу некалькі заданняў, сярод якіх праверка самых патаемных думак праз абмоўкі, апіскі, праявы псіхалагічных абарон.

Пікет “Сны”

Пікет “Сны”. Удзельніку каманды прапанавалася праз імправізаваны сон растлумачыць сваёй камандзе тэрміны з псіхааналізу. Атмасфера пікету выпраменьвала цемру, спакой і гармонію, а дапамагалі ў гэтым мяккія піжамы арганізатараў, цёплыя пледы і яркія агеньчыкі.

Пікет “Таемнае пасланне”. Самы загадкавы з пікетаў, удзельнікам прапанавалася з прадстаўленых прадметаў абраць тыя, якія, паводле лекцый З. Фрэйда, сімвалізавалі бацькоў, жыццё і фалас.

Пікет “Таемнае пасланне”

Пікет “Кошт Памылкі”, таксама заснаваны на адным з заданняў студэнцкай алімпіяды па псіхалогіі “Псіалімп”. Пікет змяшчае найбольш складаныя заданні, якія патрабуюць ад удзельнікаў глыбокіх ведаў, што выходзяць за рамкі навучальных праграм.

Каманда “Першая парта” (псіхалогія, ФФСН, БДУ) – трэцяе месца;

Каманда “Адгаворкі па Фрэйду” з кіраўніком каманды – Грамавой Ірынай Аляксееўнай (Інстытут псіхалогіі, БГПУ) – другое месца;

Каманда “Мая мама так сказала” (псіхалогія, ФФСН, БДУ) – першае месца,

Мерапрыемствы падобнага фармату будуць праводзіцца студэнтамі і выкладчыкамі кафедры псіхалогіі рэгулярна і будуць прысвечаны і іншым знамянальным падзеям і выбітным псіхолагам. Падрабязней даведацца пра квэст-семінар “Кліч несвядомага” можна тут.

Зараз ідзе падрыхтоўка чацвёртай студэнцкай алімпіяды па псіхалогіі “Псіалімп”, якая стартуе з 1 верасня 2017 г.

Каманда арганізатараў квэст-семінара “Кліч несвядомага”:Гапаева Анастасія, Клюнчык Сафія, Шарыпава Дар’я, Масалава Яна, Лесіна Кацярына, Сарокіна Анастасія, Барысенка Кацярына, Вярбіцкая Ірына, Лемец Ілья, Майсяйчук Марыя, Слука Уладзімір, Страпко Дзіна (кіраўнік праекта), Фафанава Галіна Аляксандраўна (куратар праекта)

Галіна ФАФАНАВА

print

Вам таксама можа спадабацца: