“Урок коштам лёсаў”. Студэнты ўзгадалі наступствы вайны на тэрыторыі Беларусі

12 мая, 2017.

10 мая 2017 года на кафедры баявога выкарыстання артылерыі ваеннага факультэта БДУ прайшла міжнародная навукова-практычная студэнцкая канферэнцыя на тэму “Урок коштам лёсаў”.

Канферэнцыю ўрачыста адкрыў першы намеснік начальніка ваеннага факультэта БДУ палкоўнік А. М. Бахар. Ён падзякаваў удзельнікам за праяўлены запал, падкрэсліў важную ролю канферэнцыі ў сувязі з узмацненнем тэндэнцый да перапісвання гісторыі і неабходнасцю фарміравання ў моладзі аб’ектыўнага погляду на падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў кантэксце Другой сусветнай вайны.

Кола ўдзельнікаў канферэнцыі не абмежавалася аднымі прадстаўнікамі ваеннага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Таксама з дакладамі выступілі навучэнцы гістарычнага факультэта БДУ, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Замежныя госці канферэнцыі былі прадстаўлены выкладчыкамі і студэнтамі Казанскага федэральнага ўніверсітэта, Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л. М. Талстога. Падчас канферэнцыі яны неаднаразова адзначалі высокі ўзровень яе падрыхтоўкі і арганізацыі і выказалі сваё жаданне ўдзельнічаць у далейшых мерапрыемствах падобнага характару.

Усяго ў працы канферэнцыі прынялі ўдзел 152 чалавекі.

Былі прадстаўлены наступныя секцыі:

  1. Подзвіг савецкага народа ў Другой сусветнай вайне.
  2. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
  3. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі ў пачатковы перыяд ВАВ.
  4. Партызанская і падпольная барацьба на Беларусі (1941–1944 гг.).
  5. Вызваленне Беларусі (1943–1944 гг.).

Мікіта МАКЕЙ

print

Вам таксама можа спадабацца: