У рамках акцыі “Студэнцтва і прафсаюзы разам” 15 чэрвеня пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, арганізаваных Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі і прысвечаных ушаноўванню выпускнікоў-прафсаюзных актывістаў устаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска.
Падзячнымі лістамі Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза былі ўзнагароджаны самыя актыўныя, крэатыўныя і таленавітыя выпускнікі роднага БДУ. Мы дзякуем вам за вашу працу, дапамогу, адказнасць і ініцыятыву!
Сябры, ад імя прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ прыміце самыя шчырыя і добрыя пажаданні! Заканчэнне ўніверсітэта – адна з важных і адказных падзей у жыцці кожнага, гэта вырашальны этап у лёсе. Для вас адкрытыя новыя дарогі, шляхі і магчымасці, далейшая рэалізацыя планаў і задач. І ўсё неабходнае для гэтага ўжо атрымана ў багаж ведаў, уменняў і навыкаў.
Жадаем вам запалу, грандыёзных мэт, вялікіх праектаў. Каб усё, што было задумана, – абавязкова ажыццявілася! Ідзіце толькі наперад да перамог, новых гарызонтаў, адкрыццяў, светлай будучыні! Хай вас заўсёды суправаджае каханне, поспех, вера ў свае сілы!
Прафкам студэнтаў БДУ