Звычайна, нядзеля — дзень адпачынку і спакою, дзень сям’і. Актывісты БРСМ БДУ вырашылі вам дапамагчы пры выбары вольнага часу! Як? Ці чулі вы пра агульнарэспубліканскі праект БРСМ «Дзень вышыванкі»?
Праграма вельмі насычаная: майстар-класы; сувеніры ад майстроў народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; дэфіле мадэляў у адзеннi з элементамі вышыванкі ад беларускіх дызайнераў і вытворцаў; флэшмобы; інтэрактыўная экспазіцыя тэматычных пляцовак-прэзентацый абласцей і г. Мінска, беларускія забаўляльныя атракцыёны і конкурсы; арт-парад удзельнікаў свята; гістарычны квэст-падарожжа «Мая Беларусь»; фотамайстэрня «Натхненне»; Азбука беларускага арнаменту «Родныя ўзоры» (бодзі-арт, аквагрым, распрацоўка бутаньерак, размалёўка сукенак, раздача стужак з вышыванкай, стрыт-арт); «Алiмп» (розныя спаборніцтвы, стрытбол, футбол, варкаўт, настольныя спартыўныя гульні, аўтограф-сесiя з удзелам знакамiтых спартсменаў) — і гэта яшчэ не ўвесь пералік таго, што Вас будзе чакаць.
P.S.: 2 ліпеня (нядзеля) з 12.00 – 22.00 на пр. Пераможцаў (пляцоўка каля Палаца спорту) пройдзе сапраўдны “бум” вышыванак. Запрашаем студэнтаў і выкладчыкаў дакрануцца да нацыянальнай ідэнтычнасці!