З 09.03.17 па 01.06.17 па рашэнні рэктарата БДУ на базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі адбылася адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі “Агульная англійская (узровень Intermediate)”, у якой прынялі ўдзел 23 выкладчыкі структурных падраздзяленняў БДУ.
Мэта дадзенага курса – развіццё навыкаў вуснай і пісьмовай камунікацыі на замежнай мове як у сітуацыях на побытавую тэматыку, так і ў сітуацыях прафесійнага і акадэмічнага кантэкстаў. У навучанні быў прадугледжаны модуль акадэмічнага пісьмовага маўлення, у рамках якога слухачы азнаёміліся з моўнымі і структурнымі асаблівасцямі афармлення англамоўнага навуковага артыкула, практыкай напісання асобных яе кампанентаў. Модуль па акадэмічным чытанні накіраваны на развіццё ўменняў працы з рознага роду інфармацыяй у тэкстах на прафесійную тэматыку.
Яраслаў РАМАНОЎСКІ