Студэнцкая навука па вялікім рахунку

21 Jun, 2017.

Падведзены вынікі конкурсу «Найлепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДУ» за 2016 год.
 
Галоўную прэмію конкурсу «Найлепшая СНДЛ» атрымала «ГІС-лабараторыя», якую ўзначальвае загадчык кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм геаграфічнага факультэта Дзміт­рый Курловіч.

Дзміт­рый Курловіч

Нагадаем, што студэнты геаграфічнага факультэта БДУ заваявалі пяць дыпломаў на конкурсе геаінфармацыйных праектаў па прыродаахоўнай тэматыцы на міжнароднай школе маладых навукоўцаў, што адбылася 15–17 мая ў Нацыянальным парку «Нарачанскі». Гран-пры атрымала праца «Выкарыстанне дадзеных ДЗЗ і ГІС-тэхналогій для прасторава-часавага аналізу зялёных насаджэнняў сталіцы і абласных цэнтраў Беларусі» студэнта чацвёртага курса Максіма Максімава. У конкурсе ўдзельнічалі 27 праектаў студэнтаў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Расіі.
Акрамя таго, былі вызначаны ўладальнікі прэмій у чатырох намінацыях. За «Унёсак СНДЛ ва ўдасканаленне наву­чальнага працэсу» найлепшымі прызна­ны загадчык кафедры фізічнай элект­ро­нікі факультэта радыёфізікі і камп’ю­тарных тэхналогій, кіраўнік СНДЛ «Нанатэхналогіі і камп’ютарнае мадэляванне» Фадзей Камароў; кіраўнікі СНДЛ «Камп’ютарны дызайн» дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій факультэта сацыякультурных камунікацый Сяргей Царык і старшы выкладчык кафедры    інфармацыйных тэхналогій ФСК Ірына Сіроціна.

У намінацыі «Унёсак СНДЛ у падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі» перамогу атрымалі асістэнт кафедры заалогіі біялагічнага факуль­тэта, кіраўнік СНДЛ «Структура і дынаміка біяразнастайнасці» Алег Сінчук; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі но­вага і найноўшага часу гістарычнага факультэта, кіраўнік СНДЛ «Гісторыя Беларусі XIX–XX стст.» Віталь Макарэвіч.
У катэгорыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць» перамога прысуджана загадчыку НДЛ фізікі іонна-плазменнай мадыфікацыі цвёрдых целаў кафедры фізікі цвёрдага цела фізічнага факультэта, кіраўніку СНДЛ «Мадыфікацыя ўласцівасцяў матэрыялаў» Андрэю Куляшову; выкладчыку кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін, кіраўніку СНДЛ «Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме» Наталлі Барысенка-Кляпач.

У намінацыі «Дзейнасць СНДЛ па прыцягненні фінансавання» найлепшымі сталі загадчык кафедры эканамічнай геа­графіі замежных краін геаграфічнага факультэта, кіраўнік СНДЛ «Рэгіяналь­ныя дэмаграфічныя праблемы» Каця­рына Анціпава; дацэнт кафедры тэо­рыі літаратуры філалагічнага факуль­тэта, кіраўнік СНДЛ «Фалькларыстыка» Вольга Прыемка.
Найлепшая станоўчая дынаміка за апошнія тры гады адзначана ў СНДЛ «Малекулярная біятэхналогія», якую     ўзначальвае дацэнт кафедры малекулярнай біялогіі біялагічнага факультэта Яўген Нікалайчык.

Яраслаў РАМАНОЎСКІ

print

Вам таксама можа спадабацца: