У БДУ пачаўся набор у магістратуру

12 Jun, 2017.

Гэта II ступень вышэйшай адукацыі, якая дазваляе ўдасканальваць веды ў прафесійнай галіне, фарміруе ўменні і навыкі навукова­педагагічнай і навукова­дас­лед­­чай працы, павышае канкурэнтаздоль­насць і запатрабаванасць на рынку працы, а таксама дае шырокія магчымасці для кар’ернага росту і заняткаў навуковай дзейнасцю. Акрамя таго, дыплом магістра пашырае геаграфію працаўладкавання маладога спецыяліста. Вучоная ступень выпускніка магістратуры адпавядае навуковай ступені іншай краіны.

У конкурсе на паступленне ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені могуць прымаць удзел асобы, якія атрымалі вышэйшую адукацыю I ступені, пацверджаную адпаведным дакументам аб адукацыі.

Прыём дакументаў у магістратуру БДУ пройдзе з 27 чэрвеня па 5 ліпеня, у   ІБМТ – з 1 чэрвеня па 24 жніўня. Уступныя выпрабаванні будуць арганізаваны з 6 па 8 ліпеня, у ІБМТ – з 25 па 30 жніўня.

Навучанне ў магістратуры БДУ ажыц­цяўляецца на працягу аднаго­двух гадоў на вочнай (дзённай i вячэрняй) i завочнай формах навучання.

Адзначым, сёння ў магістратуры БДУ навучанне ідзе па 88 спецыяльнасцях.    На трох з іх – «Бізнес­адміністраванне», «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі», «Кіраванне ў рэальным сектары эканомікі» – адукацыйны працэс вядзец­ца на англійскай мове.

print

Вам таксама можа спадабацца: