Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Кітайскім дабрачынным фондам і Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства ім. Канфуцыя БДУ (РІКК) быў падпісаны 11 ліпеня. Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар РІКК БДУ Анатоль Тозік і кіраўнік Фонду Ху Чжэн.
У цырымоніі прымалі ўдзел таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай
Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва паміж Фондам і РІКК БДУ ў галіне выкладання кітайскай мовы ва ўстановах адукацыі Беларусі, правядзенне мерапрыемстваў па развіцці беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і культуры. Гаворка ідзе аб выдзяленні на гэтыя мэты дапамогі ў памеры 100 тыс.$ штогод на працягу трох гадоў з 2017 па 2019 год.
Фота: Васіль Кузьмічкін
Яшчэ больш фота у лічбавым фотаархіве БДУ