У юнацтве складана вызначыцца з будучай прафесіяй. Гэты працяглы працэс поўны сумневаў і страхаў. У маім жыцці гэта адбылося двойчы. Першы раз пасля заканчэння школы. Тады паспела толькі зразумець, як хутка ляціць час. І вось ужо я стаяла на парозе Тэхнічнага універсітэта ў Стамбуле.
У першы раз прафесію мне выбіралі бацькі. З іх лёгка падачы я пайшла вучыцца на тэкстыльнага інжынера. Першыя дні ва ўніверсітэце я адчувала сябе як на іншай планеце: усе размаўлялі на незразумелай мне турэцкай мове. Тады мне было цяжка на занятках, я адставала ад сваіх аднагрупнікаў, былі завалы на вучобе. Складанасць стварала тое, што заняткі праходзілі на англійскай мове, а майго школьнага ўзроўню ведаў было недастаткова.
Правёўшы цэлы год ў пакутах, я зразумела, што ўсё ж я гуманітарый і прафесія інжынера – не маё прызначэнне. К таму часу я размаўляла з дзяўчынкай, якая расказала пра Беларусь і тутэйшае студэнцкае жыццё. А я ў дзяцінстве расла на савецкіх мультфільмах, для мяне заўсёды славянская краіна здавалася добрай і шчырай. Маніла таксама і неверагодная прырода, якой так не хапае ў нашых гарачых краінах. Далей я адважылася кінуць тэхнічную вну і паступіць на гуманітарную спецыяльнасць. Мой выбар спыніўся на Беларусі з-за вышэй пералічаных прычын. І я ні разупра гэта не пашкадавала.
Мне давялося самастойна выбіраць прафесію. І я абрала журналістыку. Мне падабаецца пісаць матэрыялы, быць адкрытай для зносін, камунікабельнай і прыносіць карысць грамадству. Пры паступленні ў вну праблем з мовай не было: для мяне руская мова практычны родная. І вось ужо тры гады я вучуся ў Інстытуце журналістыкі, факультэт стаў для мяне родным.
Цяпер я ўсведамляю, што праз год ужо выпускаюся і станаўлюся дыпламаваным журналістам. Гэта і шчасце, і сум, бо журфак дае мне не толькі вышэйшую адукацыю, але і верных сяброў. За што я дзякую той момант, калі вырашыла прыехаць менавіта ў Беларусь. І я ўпэўнена, што галоўнае ў выбары прафесіі – знайсці сябе.
Сумбар ТАГАНАВА