Запрашаем паўдзельнічаць у наступных намінацыях:
— “Мама і я” (фота з мамай);
— “Я — Мама!” (Фота з дзіцем / дзецьмі);
— “Я ў мамы рэжысёр” (відэа з віншаваннем або запісам верша ўласнага сачынення або іншых аўтараў).
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выкласці сваю працу з хэштэгам #MothersDaywithBSU_2017 або адправіць на пошту ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю: uvrmbsu@gmail.com
Акцыя працягнецца да 11 кастрычніка ўключна.
Пераможцы конкурсу атрымаюць памятныя прызы для сябе і сваіх мам!
Усе падрабязнасці ў групе: https://vk.com/selfiewithmother
Далучайцеся!