Чым больш лічба на календары, тым далей мы становімся ад ўжо звыклых цёплых дзянькоў. Сонца становіцца менш, вечары – халадней, лісце – жаўцей. І ў якасці развітальнага акорда, падводзячага вынікі мінуўшага лета ярка і шумна прайшоў H. O. G. Rally Minsk 2017.Ужо на ўваходзе наведвальнікі змаглі адчуць на сабе атмасферу еўрапейскіх байк-фэстаў. Паўсюль банеры са знакамі Harley Davidson, на ўваходзе – палаткі з адпаведнай галоўным гасцям адзеннем. Асартымент дзівіць сваёй разнастайнасцю: ад ужо звыклых па фільмах скураных «касухах» і джынсавых камізэлек з нашыўкамі да… лёгкіх сукенак з чарапамі і ружамі.
-Эх, і дзе ж вы былі, калі трэба было адкрываць мотасезон! — з шкадаваннем заўважаюць дзве дзяўчыны, разглядаючы лёгкія сарафаны з сімволікай The Who і Mistfits.
Прайшоўшы далей, погляду паўстае пляцоўка для мотадрыфта, дзе любы жадаючы мог з дапамогай прафесіяналаў адчуць сябе кіроўцам «сталёвага каня» і нават стаць ім, атрымаўшы прама тут правы. Жадаючых, мяркуючы па чарзе на ўваходзе, было нямала.
Дарэчы, далучыцца да іх мелі магчымасць не толькі дарослыя, але і маленькія наведвальнікі на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы. І ніякіх паблажак, усё як у жыцці: з тэорыяй, практыкай, экзаменам і нават выдачай правоў!
Для тых жа, хто аддаў перавагу “сузіраць” цудоўнае ў свеце мотатэхнікі, была арганізавана выстава Custom Bike Show, размешчаная пад купалам катка побач з Палацам спорту. На ёй былі сабраныя ўсе магчымыя “экспанаты”, якія дзівяць сваім знешнім выглядам як людзей “у тэме”, так і простых абывацеляў.
Але не толькі тэмай матацыклаў быў поўны гэты фэст. Побач суседнічалі пляцоўкі па функцыянальнаму мнагаборству Minsk Throwdown, дзе, пад ўсеагульнае адабрэнне публікі, спартыўныя хлопцы і дзяўчаты спаборнічалі ў сіле і хуткасці выканання сілавых заданняў. Крыху наводдаль, каб не закрануць іншых, размяшчаліся пляцоўкі для кідання мяча ў піраміды з бляшанак і футбольны дартс, сэнс якога быў у тым, каб забіць гол у адну з трох мэтаў.
А калі вы вырашылі ўзяць перапынак ад забаў і адпачыць, то да вашых паслуг былі шматлікія фудкорты і камфортна ўладкаваная зона адпачынку.Аднак усё гэта страціла значэнне перад галоўнай падзеяй H. O. G. – сустрэчай мотакалоны. Расія, Грузія, Латвія, Швецыя – гэта толькі малая частка краін, якія вырашылі прыняць удзел у галоўнай падзеі адыходзячага сезону. Акрамя геаграфічнага разнастайнасці, байкеры здзіўлялі і разнастайнасцю знешняй: ад роспісу ў фэнтэзійным стылі на паверхнях матацыклаў да арыгінальнага дызайну мотакасцюмаў. Тут вам і «жанчыны-коткі» і рагатыя не тое чэрці, не тое вікінгі. Разгледзець іх бліжэй, а ў некаторых выпадках самім завесці матор, мог любы жадаючы, як толькі госці прыбылі на месца.З прыбыццём байкераў у фестывалю нібы адкрылася другое дыханне. У паветры з’явілася атмасфера братэрства і яднання адной цікавасцю. З выгляду суровыя, апранутыя ў скуру і ланцугі, байкеры віталіся адзін з адным, пыталіся пра тое, хто адкуль прыехаў, рабілі фотаздымкі на памяць і з цікавасцю разглядалі стэнды з адзеннем і кампаніямі-прадстаўнікамі мотачастак і заправачнай алеі. Не забыліся яны пра гледачоў і з задавальненнем прадэманстравалі валоданне «жалезным канём» на дрыфт-пляцоўцы.
Для падтрымання настрою са сцэны гучала і адпаведная музыка, паслухаць і нават патанчыць пад якую цягнуліся і моладзь, і інтэлігентнае дарослае пакаленне ў касцюмах, і нават бабулі з дзядулямі, якія бадзёра рухаліся пад песні аб падарожжах і пацешных прыгодах ў іх.Раптам у перапынку музыку заглушыў рэзкі віск шын па асфальце. Гледачы перапалохаліся, паглядзелі ў бок дарогі і…з палёгкай выдыхнулі. Гэта быў адзін з нумароў праграмы — прафесійнае дрыфт-шоу G-Drive, удзельнікі якога сваім майстэрствам прымусілі гарэць асфальт. Прычым літаральна – пасля некалькіх небяспечных віражоў над дарогай доўга кружылі клубы дыму. Відовішча было настолькі захапляльным, што некаторыя «знаўцы» паспрабавалі паглядзець на шоў зверху, забраўшыся на бліжэйшыя ліхтарныя слупы!«Тат, я таксама так хачу», — чуюцца захопленыя дзіцячыя галасы і, мяркуючы па бляску вачэй дарослых, якія разглядаюць, як гоначныя кары робяць чарговую «васьмёрку», яны выдатна разумелі гэта наіўнае жаданне.
З надыходам вечара публіка стала канцэнтравацца бліжэй да сцэны. І было дзеля чаго. Сваю праграму “Smoke on the Water” пачаў Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. Вось дзе прыклад таго, як могуць гарманічна спалучацца класічныя інструменты і брутальны рок-рэпертуар!-А ці ёсць сярод прысутных фанаты Metallica? – з запалам пытаецца вядучы, калі фонам пачынаюць гучаць акорды Enter Sandman, сустрэтыя усеагульнай радасцю, як і наступныя за ім вечныя хіты ACDC, Lenny Kravitz і, вядома, кампазіцыю, якая дала назву ўсяму гэтаму дзеянню — Smoke on the Water групы Deep Purple .
Пасля такога каларытнага выступу, магутнасці якога маглі б пазайздросціць знакамітыя еўрапейскія фэсты, здаецца, больш яркага завяршэння вечара быць не можа.
-Толькі калі не запаляцца нябёсы… — загадкава гучыць са сцэны і над галовамі тысячы гледачоў даюць салютный залп, ператвараючы ўжо цёмнае восеньскае неба ў фантастычнае палатно, запоўненае яркімі кветкамі цудаў піратэхнікі. Гэта стала той самай моцнай кропкай у закрыцці мотасезона і H. O. G. Rally Minsk 2017. Або…шматкроп’ем? Ўбачым наступнай вясной, калі пасля доўгіх халадоў магутныя «харлеі» зноў заявяць аб сваёй прысутнасці на вуліцах.
Ксенія АТРАШКЕВІЧ
Відэа: