Кампанія “Аліварыя” прадэманстравала студэнтам тэхналогіі піваварства

28 Nov, 2017.

Вучыцца выдатна! Асабліва калі ёсць жаданне ўбачыць штосьці новае і шмат прапаноў з боку буйных карпарацый. 15 лістапада мне пашчасціла стаць удзельнікаў сустрэчы топ-менеджараў піваварнай кампаніі “Аліварыя” са студэнтамі старэйшых курсаў і маладымі спецыялістамі, якія шукаюць сваё месца пад сонцам.

Сустрэча прызначана на сямнаццаць гадзін, аднак дзверы ўстановы “ОК16” былі адчыненыя з паловы на пятую. Уваходжу ў памяшканне, мяне сустракаюць мілыя дзяўчыны, якія прапануюць распрануцца і прайсці ў залу рэгістрацыі. Пасля ідэнтыфікацыі ёсць трохі часу агледзецца. Памяшканне вялікае, светлае, па кутах размясціліся некалькі стэндаў з тэматыкай “Аліварыі”, таксама ёсць фотазона, дзе можна сфатаграфавацца з сігнай на памяць. Кампанія “Аліварыя” прадэманстравала студэнтам тэхналогіі піваварства. Гасцям прапанаваны банкетны стол з гарбатай, кавай і смачнымі ласункамі. З гарбатай падыходжу да першай лакацыі, дзе мне прапануюць інтэрактыў па зборы пазла “Схема піваварства”, вельмі займальная рэч, асабліва калі не ведаеш працэсу прыгатавання. Далей мяне сустракае самелье, прапануе адгадаць водары, з дадаткам якіх “Аліварыя” выпускае сваю прадукцыю.

Рэгістрацыя пройдзена! Усе ўдзельнікі на месцах. Іх сабралася нямала, на мой погляд, для добраахвотнага мерапрыемства нават шмат. Першым трымае слова генеральны дырэктар піваварнай кампаніі “Аліварыя” Алег Хайдакін. Павітаўшы ўсіх, Алег пачынае апераваць фактамі: “Прадукцыя нашай кампаніі прадстаўлена на 150 рынках. На працягу 2016 года мы зварылі 10 млрд літраў піва! Я вельмі рады бачыць вас усіх тут, магчыма сярод вас ёсць нашы будучыя стажоры і працаўнікі кампаніі. Для мяне, як дырэктара, важнейшы за ўсё чалавек! “Аліварыя” – нумар адзін ва Усходняй Еўропе па піваварстве, і нумар тры ў свеце”.

Для вытворчасці якаснага піва кампанія інвестуе велізарныя сумы ў абсталяванне. Таксама хачу адзначыць, што Алег Хайдакін, па яго словах, вялікую ўвагу надае будучым супрацоўнікам кампаніі. Галоўны прынцып: “Людзі важнейшыя за ўсё!”. На мой погляд, у “Аліварыі” вельмі адкрытая палітыка, усё празрыста і вельмі даступна.

Далей на сцэну запрашаюць дырэктары па персанале Вольгу Шульжэнку. “Сёння ў Беларусі працуе 800 супрацоўнікаў, сярэдні ўзрост складае 34 гады. Што немалаважна, жанчыны ў кампаніі таксама ёсць, іх 40 % ад агульнай колькасці супрацоўнікаў”. Вольга вельмі займальна распавядала пра выгады працы ў “Аліварыі”, пра тое, што ў калектыве няма сістэмы штрафаў, толькі заахвочванні. Прыкмеціла таксама, што кампанія гатовая ўкладваць грошы ў супрацоўнікаў, любіць іх вучыць. Пад канец выступу дырэктар па персанале прапанавала запоўніць усім ахвотнікам заяўкі для стажыроўкі ў кампаніі. Для запрашэння на стажыроўку трэба прайсці конкурсны адбор: падаецца заяўка, далей яна трапляе ў цэнтр ацэнкі, дзе праходзіць адбор будучых стажораў, прапануецца выканаць тэставае заданне. Пасля паспяховай гутаркі вас запрашаюць на стажыроўку. Існуе велізарная колькасць плюсаў у стажыроўцы: першы – гэта прафесійнае развіццё, другі – афіцыйная аплачваная праца, і трэці – шанц атрымаць пастаянную працу ў стабільнай і паспяховай кампаніі. Па тэрмінах стажыроўка доўжыцца ад 3 да 6 месяцаў. З 800 заявак на стажыроўку адбіраецца 28 чалавек, з іх усяго 14 атрымліваюць працоўнае месца ў кампаніі.

Supply Chain – ці знаёмае вам такое словазлучэнне? Наступны госць мерапрыемства, дырэктар па аперацыйнай дзейнасці Сяргей Дземчанка, распавёў, што Supply Chain – гэта кіраўнічая канцэпцыя і арганізацыйная стратэгія, якая заключаецца ў інтэграваным падыходзе да планавання і кіравання струменем інфармацыі пра сыравіну, матэрыялы, прадукты, паслугі, што ўзнікаюць і перапрацоўваюцца ў лагістычных і вытворчых працэсах. Прасцей кажучы, навука пра піваварства. Сам Сяргей Дземчанка называе сябе сапраўдным піваварам, хто як не ён лепш за ўсіх ведае, як правільна, а галоўнае, смачна зварыць піва. Пасля невялікай прамовы Сяргей прапануе паглядзець фільм пра тое, як ствараецца піва. Працэс вельмі цікавы і працаёмкі, і займае да двух тыдняў.

Пасля невялікай паўзы перад намі выступілі два паспяховыя супрацоўнікі кампаніі – брэнд-менеджар Ганна Глаз і вядучы лагістык Іван Макараў, які распавялі пра тое, што некалькі гадоў назад адважыліся і падалі заяўкі на стажыроўку ў “Аліварыю”, прайшлі яе з адзнакай і зараз займаюць вядучыя ролі ў кампаніі. Таксама далі шмат карысных парад, рэкамендацый, была нават пара лайфхакаў, як стаць паспяховым у міжнароднай кампаніі.

Вечар скончыўся брэнд-квізам. Гледачы былі падзелены на некалькі каманд. Было прапанавана мноства заданняў на тэму піваварства. Самыя актыўныя атрымлівалі прызы. Усе ахвотнікі маглі пагутарыць з прадстаўнікамі кампаніі, задаць ім свае пытанні, пакінуць заяўкі.

Асабіста ў мяне застаўся добрае ўражанне пасля мерапрыемства. Кампанія “Аліварыя” – гэта добры старт для маладых спецыялістаў. Было б выдатна, калі б усе буйныя кампаніі праводзілі такія мерапрыемствы. Маладых спецыялістаў у краіне шмат, важна іх знайсці і зацікавіць. Поспехаў!

Мікіта ІВАНОЎ

 

print

Вам таксама можа спадабацца: