На ФФСН рэалізуецца праект “Студэнцкая ліга маладых выбаршчыкаў”, у якім удзельнічаюць студэнты БДУ і школьнікі старэйшых класаў г. Мінска.
10 лістапада з маладымі грамадскімі актывістамі сустрэўся міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка абмеркаваць тэму “Моладзевае лідарства ў адукацыйным працэсе”. У сустрэчы прыняў удзел рэктар БДУ Андрэй Кароль. Сярод пытанняў – ацэнка ролі студэнцкага лідарства падчас універсітэцкай адукацыі, студэнцкае самакіраванне як форма выхавання моладзевых лідараў, удзел моладзі ў выхаваўчай працы ў ВНУ і фарміраванні грамадзянска-прававой культуры студэнтаў.
Мерапрыемства праводзілася ў інтэрактыўнай форме. Адбыўся не толькі дыялог госця і пастаянных удзельнікаў студэнцкай лігі маладых выбаршчыкаў, але і віктарына на палітычную тэматыку.
Праект “Студэнцкая ліга маладых выбаршчыкаў” стартаваў 18 лістапада 2016 года на факультэце філасофіі і сацыяльных навук.