Сёлета Мікіта РАГОЎСКІ з Светлагорску стаў першым стобальнікам па геаграфіі. Карэспандэнту газеты «Універсітэт» ён распавёў пра асаблівасці жыцця ў інтэрнаце, пра цікавых выкладчыкаў, падрыхтоўку да алімпіяд і студэнцкі капуснік.
– Калі вяртаюсь у Светлагорск, мяне дзівіць, што няма гулу машын. Адчуваецца правінцыя. У Менску шмат людзей — шэрай масы, якія праліваюць злосць на іншых. Напрыклад, могуць у метро спецыяльна закрануць. Але мне ўсё роўна падабаецца сталічны рух, тут ёсць шмат магчымасцяў правесці вольны час. Нават у інтэрнаце можна сустрэцца з сябрамі або затусіць з суседзямі.
Інтэрнат – гэта як геалогія. Ёсць ападкавы чахол, які ў інтэрнаце здымаецца, і чалавек паўстае такі, які ён на самой справе. У нас сяброўская атмасфера, мы за гэтыя два месяцы сталі згуртаваным калектывам. Заўсёды адзін аднаму дапамагаем, вучым жыццю. Бывае, што есці хочацца, а фінансаў не шмат. Суседзі не адмовяць, калі ў іх есць.
Ад геафаку чакаў меньшага
– Што ты скажаш наконт вучобы?
– Вельмі спадабаецца.Тут няма такога паняцця як геаграфія. Яна разбіта на 50 з лішнім дысцыплін, якія цікава вывучаць, таму што ў кожнага выкладчыка свой падыход да прадмета. Хоць бываюць такія дні, што задаюся пытаннем «я вучуся на геафаку або на мехмате?», бо ідуць сумежныя прадметы, як матанализ, фізіка і гэтак далей. Я не зусім разумею, навошта мне вывучаць вышмат на такім аналізе. Калі ў школе матыматыку вучыць павінны ўсе, то ва ўніверы варта было б больш спэцыялізавана да гэтага падыходзіць. Гэта мінусы, якія павінны быць і часам пераходзяць у плюсы. Напрыклад, вучаць несправядлівасці жыцця (усміхаецца). Шчыра сказаць, ад геафаку я чакаў меншага.
– А чаго ты чакаў увогулле?
– Думаў, што будзе ўсё манатонна. А ў рэальнасці кожны дзень калыша з боку ў бок. Шмат што трэба паспець. Бывае, што нешта дарабляем на перапынку. А ў інтэрнаце не паспяваеш зрабіць, таму што жывеш у чацвёрцы з такімі ж трыма ахламонамі, якія нічога не робяць. Напрыклад, трэба напісаць реферат. Мы адзін абзац напішам і сядзім да пяці раніцы размаўляем, відэа глядзім. Але да гэтага абвыкаеш.
– Якія дысцыпліны табе спадабаюцца?
– Агульнае землязнаўства (АЗ) — гэта школьная геаграфія, але на павышаным узроўні. Падабаецца, як падае гэты прадмет выкладчык. Гэта значыць, ты можаш ведаць ідэальна карту, але калі няма кругагляду, больш пяці ён не паставіць. Гэтая дысцыпліна па-за канкурэнцыяй. Хадзіць на пары — адна радасць. Геалогія яшчэ прыцягвае сваёй нагрузкай. Гэта аб’ёмная навука, якая расказвае пра ўзаемасувязі на зямлі. Выкладае яе брат выкладчыка па агульным землязнаўстве.
Наогул многае залежыць ад выкладчыка. Ёсць такія, якія стануць і ім абы прачытаць лекцыю. Наколькі складаным бы прадмет не быў, галоўнае яго правільна падаваць. Тады і вучыць будуць іх.
– За гэтыя два месяца складана было адвыкнуць ад дома, калі жывеш на ўсім гатовым?
– З восьмага класа я езджу па алімпіядам, таму паспеў прывыкнуць да жыцця ў інтэрнаце. Для мяне гэта не такое ўжо дзівоцтва. Адпраўляючы ў Мінск, мама дала пачку макарон і грошай, сказаўшы: «Вось табе грошы, купляй і рыхтуй сабе сам». За гэтыя два месяцы інстынктыўна ўключаю пліту, калі прыходжу, і рыхтую ежу сабе сам. Але у нас ёсць людзі, якія жывуць тыднямі на мамкіных перадачах або ездзяць у памежны горад ледзь не кожны тыдзень. Калі б я ездзіў кожны тыдзень, мама б сказала: «Сын, я люблю цябе, але не настолькі, каб ты марнаваў столькі грошай на дарогу». Раз у тры тыдні цалкам хапае. Вядома, бывае туга па родных. Сядзіш у інтэрнаце, нешта здарылася і ніхто цябе не пашкадуе. Суседзі падтрымаюць словам, скажуць, што ўсё нармальна, але мама, яна інакш супакоіць.
– Як старэйшыя курсы ў інтэрнаце перадаюць вопыт і падтрымліваюць вас, першакоў?
– Падтрымка ёсць увогулле, а не толькі ад старэйшых да малодшых. Ныпрыклад, захварэў мой сусед. Я аддаў яму свае лекі, таму што не хачу, каб мой сябра хварэў. Вось так і жывем.
– Калі гаварыць аб мерапрыемствах у інтэрнаце, што ты можаш расказаць пра гэту частку жыцця?
– У інтэрнаце рэгулярна праводзяцца квэсты. Мне гэта падабаецца. Неяк я ўдзельнічаў у квэсце, прысвечаным Мексіцы. Ёсць жаданне, але, на жаль, няма магчымасці, паколькі гэтыя мерапрыемствы праходзяць, калі рыхтуюся да заняткаў. Яшчэ неяк удзельнічаў у віктарыне па геаграфіі. Як раз мой профіль. Наогул я не з тых, каму падабаецца тухнуць у блоку.
– Тое ж самае можно сказаць і пра факультэтскае жыцце?
– Я хачу ўвайсці ў склад студэнцкага саюзу. Там вельмі цікавыя людзі. У іх іншы светапогляд на гумар ці выступлення на сцэне. З імі заўсёды ёсць пра што пагаварыць. Яны не такія як іншыя студэнты. Два маіх суседа ўваходзяць у студсаюз. Я гляджу на іх і разумею, што студсаюз — гэта прыкольна. Калі ў нас былі прагоны капусніку, яны падкідвалі нам добрыя ідэі. Вядома, патрапіць складана, ды і на кастынгу трэба праявіць сябе і паказаць, што ў цябе ёсць гумар.
– Мае сто балаў ніяк не ўплываюць на адукацыю. Выкладчыкі не ведаюць пра гэта. А суседзі і аднагрупнікі ведаюць, але адносяцца абыякава. Мабыць, калі б веў сябе ганарліва, тады адносіны былі б іншыя. Я не ствараю ўражанне батана. Магу гуляць цэлую ноч, а потым прыйсці на агульнае землязнаўства і адказаць карту на дзесяць. Многія аднагрупнікі не разумеюць, як так можна. Але я сам па сабе чалавек-рух, вакол мяне заўсёды шмат хаосу.
– Ты шмат выступаў на алімпіадах. Зразумела, што геаграфія табе падабаецца. Але чаму менавіта на геафак ты вырашыў паступіць?
– Геаграфія – гэта магчымасць пашырыць свой кругагляд. Нават не тое каб для мяне канкрэтна, а ў прынцыпе. Гэта навука злучае ў сабе ўсе сферы жыцця. Куды ні глянь, усюды геаграфія і геалогія. Самы шырокі ахоп. Да таго ж тут любы можа сябе рэалізаваць. Калі дрэнна ведаеш адну вобласць, можна знайсці сябе ў іншай.
– А вось ты разумеў, што ўжо поступіў, калі атрымаў сертыфікат?
– Так. Летам, калі прыехалі ў Мінск для залічэння, нас усіх змясцілі ў адну аўдыторыю, а потым выклікалі па адным для выбару спецыяльнасці. Хваляваўся. Эмоцыі залівалі, хоць я разумеў, што ўжо залічаны. Мне гэтага хацелася, многіх студэнтаў ведаў да паступлення. А тут мне далі падпісаны дагавор, ты яго трымаеш ў руках і думаеш: «Нарэшце!».
Discovery
– Мая любоў да геаграфіі пачалася з Discovery. У дзяцінстве разам з бацькам глядзеў гэтую праграму, але тады нічога не разумеў. Аднак мяне гэта зацікавіла. Я не мог дачакацца шостага класа, калі пачнецца геаграфія. Мяне рыхтаваў да алімпіяд адзін настаўнік, а ўрокі вяла іншая настаўніца. І вось яна спытала неяк нас, хто хоча пайсці. А я не проста запісаўся, каб пайсці. Я гарэў гэтым. Калі запісаўся ў спіс, зразумеў, што гэта пачатак усяго. Гэта было шэсць гадоў таму, а такое пачуццё, што ўчора. Гэтыя алімпіяды далі мне шмат знаёмстваў, навыкаў, акрамя геаграфічных ведаў.
– Хто цябе рыхтаваў да алімпіады?
– Яльчык Мікалай Цярэнцьевіч. Заўсёды хоча выціснуць максімум выніку з дадзеных рэсурсаў і часу. Ён неардынарны, хаця гэта мякка сказана. Яго характар, веды і намаганні зрабілі з яго самога незвычайнага настаўніка, што я ведаю. Яго падыход да вывучэння гео даволі цікавы. Ты не заўважаеш, як запомніў пару дзесяткаў тэрмінаў або тапонімаў за адзін прагон. Падчас паўзаў для адпачынку падчас заняткаў, ён дзяліцца момантамі жыцця праз гісторыі і апавяданні.
Капуснік
– У нас сабраны класны склад. Ёсць прадстаўнікі з усіх груп факультэта. Акрамя гэтага тізер выступу быў маёй ідэяй. Прапанаваў злучыць ляпы падрыхтоўкі ў відэа. Але потым прыйшлі новая ідэя. Я сядзеў на крэсле як рэжысёр. Вакол было выключана святло і гарэла толькі настольная лямпа. А ўсе ўдзельнікі з групы садзіліся перада мной на канапу і адказвалі на пытанні. Відэа атрымалася вельмі класным. Яно заняло першае месца ў конкурсе тізераў. Вельмі ганаруся, што так адбылося. Цяпер думаю, можа трэба было на рэжысуру ісці? (Смяецца)
Лайфхакі
– Садзіцца трэба бліжэй да выкладчыкаў. Здаваць своечасова працы трэба. Не лішнім будзе навучыцца хутка пісаць. Калі выкладчык бачыць, што студэнт імкнецца, ён будзе да яго больш лаяльны. Гэта асноўныя правілы, якія я вынес для сябе за першыя месяцы. Апошняе, што хачу сказаць, геафак не хабза якая-небудзь, каб паступаць сюды толькі з-за недахопу балаў на іншую спецыяльнасць.