Супрацоўнікамі лабараторыі нанахіміі НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ пад кіраўніцтвам лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі доктара хімічных навук Міхаіла Арцем’ева ў суаўтарстве з навукоўцамі з Тэхнічнага ўніверсітэта г. Берлін апублікаваны артыкул «Directed emission of CdSenanoplatelets originating from strongly anisotropic 2D electronic structure» у адным з вядучых сусветных навуковых часопісаў Nature Nanotechnology (5-гадовы імпакт-фактар = 44.3).
У дадзенай працы ўпершыню эксперыментальна прадэманстравана здольнасць калоідных квантавых нанапласцін селеніду кадмію генераваць прасторава-накіраванае выпраменьванне.
Супрацоўнікі лабараторыі нанахіміі НДІ ФХП распрацавалі методыку фарміравання монаслаёў латэральна-арыентаваных квантавых нанапласцін на паверхні розных субстратаў, а іх калегі з Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта правялі серыю аптычных вымярэнняў атрыманых прасторава-арыентаваных анізатропных нанаструктур новага класа. Атрыманыя вынікі сведчаць пра вялікі патэнцыял практычнага выкарыстання ансамбляў латэральна-арыентаваных квантавых нанапласцін для практычнага выкарыстання ў дысплейных тэхналогіях для павышэння яркасці і выразнасці выявы.
Выходныя дадзеныя:
Riccardo Scott, Jan Heckmann, Anatol V. Prudnikau, Artsiom Antanovich, Aleksandr Mikhailov, Nina Owschimikow, Mikhail Artemyev, Juan I. Climente, Ulrike Woggon, Nicolai B. Grosse & Alexander W. Achtstein /Directed emission of CdSenanoplatelets originating from strongly anisotropic 2D electronic structure// Nature Nanotechnology (2017) doi:10.1038/nnano.2017.177originating from strongly anisotropic 2D electronic structure» у адным з вядучых сусветных навуковых часопісаў Nature Nanotechnology (5-гадовы імпакт-фактар = 44.3).
У дадзенай працы ўпершыню эксперыментальна прадэманстравана здольнасць калоідных квантавых нанапласцін селеніду кадмію генераваць прасторава-накіраванае выпраменьванне.
Супрацоўнікі лабараторыі нанахіміі НДІ ФХП распрацавалі методыку фарміравання монаслаёў латэральна-арыентаваных квантавых нанапласцін на паверхні розных субстратаў, а іх калегі з Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта правялі серыю аптычных вымярэнняў атрыманых прасторава-арыентаваных анізатропных нанаструктур новага класа. Атрыманыя вынікі сведчаць пра вялікі патэнцыял практычнага выкарыстання ансамбляў латэральна-арыентаваных квантавых нанапласцін для практычнага выкарыстання ў дысплейных тэхналогіях для павышэння яркасці і выразнасці выявы.
Выходныя дадзеныя:
Riccardo Scott, Jan Heckmann, Anatol V. Prudnikau, Artsiom Antanovich, Aleksandr Mikhailov, Nina Owschimikow, Mikhail Artemyev, Juan I. Climente, Ulrike Woggon, Nicolai B. Grosse & Alexander W. Achtstein /Directed emission of CdSenanoplatelets originating from strongly anisotropic 2D electronic structure// Nature Nanotechnology (2017) doi:10.1038/nnano.2017.177
Паводле інфармацыі Галоўнага ўраўлення навукі
*У найбліжэйшым нумары газеты “Універсітэт” будзе надрукаваны артыкул Міхаіла Арцем’ева пра ролю навуковага кіраўніка ў фарміраванні паспяховага навукоўца