Тэхнапарк БДУ паспрыяе камерцыялізацыі вытворчасці

20 Jan, 2018.

Афіцыйнае ўручэнне пасведчання аб рэгістрацыі УП «Унітэхпрам БДУ» ў якасці навукова-тэхналагічнага парку БДУ прайшло 22 снежня. Якія ж перавагі дае знаходжанне ў новым статусе? Ці дапаможа тэхнапарк паскорыць з’яўленне і прасоўванне на рынку прадукцыі нашых навукоўцаў? Пра гэта распавёў падрабязней дырэктар прадпрыемства Павел БЫЧКОЎСКІ.

Дырэктар «Унітэхпрама» прыво­дзіць шмат прыкладаў, калі на ўніверсітэцкай пляцоўцы наладжвалася вытворчасць арыгінальных навуковых распрацовак, якія ўкараніць у буйную вытворчасць было цяжка. Апошнія распрацоўкі паказваюць сваю карысць і выгаду як для навукі і ўніверсітэта, так і для насельніцтва і дзяржавы. У гэтым шэрагу можна вылучыць некаторыя з іх:
– у распрацоўцы новыя лекі для лячэння раку страўніка – «Праспідэлонг». Гэта прэпарат у выгля­дзе гідрагелю для інтраперытанеальнага выкарыстання ў пацыентаў з дысемінаваным ракам страўніка. Субстанцыя ўжо зарэгістравана, накіраваны дакументы ў Цэнтр  экспертыз і выпрабаванняў Мін­здароўя для атрымання дазволу  на правядзенне клінічных выпра­баванняў.
«Цысплацел» – прэпарат для лакальнай хіміятэрапіі злаякасных наватвораў галаўнога мозгу і пухлін галавы і шыі. Прадукт выпускаецца ў выглядзе біяраскладальных сурвэтак, якія змяшчаюцца ў ложа   выдаленай пухліны і забіваюць пакінутыя ракавыя клеткі. Цяпер «Цысплацел» паступае ў клінікі краіны, а таксама за мяжу. Право­дзяцца даследаванні ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай рыдыялогіі імя М. М. Аляксандрава» па пашырэнні галін яго клінічнага выкарыстання.
«Тэмадэкс» – прэпарат у выглядзе гідрагелю ўжываецца  для лячэння злаякасных гліём і гліябластом галаўнога мозгу. Субстанцыя сінтэзуецца «Унітэхпрамам» і пастаўляецца на «Белмедпрэпараты», дзе робяць гатовую лекавую форму. У планах – клінічныя выпрабаванні з наступнай рэ­гістрацыяй у краінах Еўрасаюза.
фітасолі – гэта не проста су­месь солі з духмянай травой, а  спецыяльны склад з даданнем хлорыстага калію, які забяспечвае аптымальны баланс калію і натрыю ў арганізме. Яны змяншаюць спа­жыванне солі прыблізна на 30 %.

Па выніках рэспубліканскай конкурснай камісіі Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь пастанавіў:
1. Зацвердзіць пераможцам (лаўрэатам) конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2017 года ў намінацыі «Харчовыя тавары» – фітасоль харчовай дыетычнай прафілактычнай серыі «Уні­версум» з паніжаным утрыманнем хлорыстага натрыю;
2. Прысудзіць статус «Навінка года» тавару – фітасоль харчовая дыетычная прафілактычная серыі «Універсум» з паніжаным утрыманнем хлорыстага натрыю».

Прадпрыемства шматпрофільнае. У дадатак вырабляюцца харчовыя дадаткі і вітамінавыя комплексы, якія пастаўляюцца на хлебазаводы, выпускаюццанаборы для правядзення аналізу крыві ў паліклініках. Чакаецца, што тэхна­парк надасць новы імпульс у развіцці інавацыйнай дзейнасці Белдзяржуніверсітэта.
– Новы статус суб’екта інавацыйнай інфраструктуры  дазволіць стварыць матэрыяльна-тэхнічную базу для развіцця распрацовак і «Унітэхпрама», і рэзідэнтаў, якія ўвойдуць у яго структуру, – распавядае Павел Бычкоўскі. – Акрамя таго, дзяржпадтрымка дапаможа мадэрнізаваць нашы вытворчасці. Маркетынг, прасоўванне на рынку інавацыйных прадуктаў таксама цягнуць выдаткі.
Новы статус дазволіць стварыць усе неабходныя ўмовы для рэзі­дэнтаў і камерцыялізацыі вытворчасці. Павел Міхайлавіч дадае, што гэта таксама магчымасць атры­маць фінансаванне на стварэнне дадатковых структур і пашырэнне відаў выпусканай прадукцыі. Сертыфікаваць распрацоўкі плануецца так, каб іх можна было прасоўваць на замежныя рынкі.
Цяпер у тэхнапарку два рэзідэнты: «Прабіятэх», які займаецца   распрацоўкай і вырабам ветэрынарных прэпаратаў, а таксама «Інкас», ён спецыялізуецца на вага­вымяральным электронным аб­сталяванні. Праводзіцца праца па пры­цягненні новых рэзідэнтаў у тэх­напарк. У БДУ будзе праве­дзены конкурс стартапаў і мола­дзевых праектаў, спецыяльная камісія ацэніць іх арыгінальнасць, акупнасць.
– Універсітэцкі тэхнапарк – гэта добрыя перспектывы для прыцягнення студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў  да інавацыйнага бізнесу. Таксама гэта новыя працоўныя месцы, якія будуць абсталяваны па сучасных патрабаваннях, – каментуе Павел Бычкоўскі.

Алёна ЛЯЎШЭНЯ

print

Вам таксама можа спадабацца: