БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад:
ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: эканамічнай тэорыі; тэарэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі; германскіх моў; батанікі; малекулярнай біялогіі; інфарматыкі і камп’ютарных сістэм; квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі; вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі; тэхналогій праграмавання;
ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду; грамадзянскага працэсу і працоўнага права; агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі; тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі; дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу; тэарэтычнай фізікі і астрафізікі;
ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў; гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу; міжнароднага менеджменту; тэарэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі; міжнароднага права; германскіх моў; грамадзянскага права; тэорыі і гісторыі дзяржавы і права; канстытуцыйнага права; крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду; крымінальнага права; гісторыі беларускай літаратуры; філасофіі культуры; клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін; фізіялогіі чалавека і жывёл; мікрабіялогіі; глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм; эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі; геаграфічнай экалогіі; фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій; гісторыі журналістыкі і менеджменту СМІ; замежнай журналістыкі і літаратуры; стылістыкі і літаратурнага рэдагавання; вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання; агульнай фізікі; тэхналогій праграмавання;
СТАРШЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў; англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў; раманскіх моў; тэорыі і гісторыі дзяржавы і права; геадэзіі і картаграфіі; эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі; замежнай журналістыкі і літаратуры; неарганічнай хіміі; фізічнай электронікі і нанатэхналогій;
АСІСТЭНТА КАФЕДРЫ: біямедыцынскай інфарматыкі.
Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030,
г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а, упраўленне кадраў, тэл. 209-54-36.
УА «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»
АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасады:
загадчыка кафедры пракурорскай дзейнасці.
Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы.
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, д. 14, каб. 315. Тэл. 327 40 56.
НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі
аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасады
НАВУКОВАГА СУПРАЦОЎНІКА лабараторыі фізіка-хіміі палімерных матэрыялаў і прыродных арганічных злучэнняў па спецыяльнасці 01.04.05 (оптыка).
Тэрмін конкурсу – месяц з дня апублікавання аб’явы.
Адрас: г. Мінск, ул. Курчатава, 7. Тэл. 212-48-43.