Перспектыўныя распрацоўкі навукоўцаў БДУ. Супрацьпухлінны лекавы сродак «Праспідэлонг»

9 Feb, 2018.

У 2017 годзе даследчыкі БДУ адзначыліся істотнымі дасягненнямі і навукаёмістымі распрацоўкамі, якія дэманстраваліся на шматлікіх выставах.

Распрацоўка – лабараторыя структурна-хімічнай мадыфікацыі поліцукрыдаў і лекавых сродкаў на іх аснове НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ сумесна з РУП «Унітэхпрам БДУ» ў рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця фар­мацэўтычнай прамысловасці на 2016–2020 гады.
Навуковы кіраўнік – Т. Л. Юркштовіч, загадчыца лабараторыі, кандыдат хімічных навук.
Суаўтар – РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.
Пра праект
Распрацаваны тры інавацыйныя фармацэўтычныя прадукты і тэхналогіі іх атрымання:
•    спосаб атрымання гідрагелю на аснове фасфату дэкстрану, які выкарыстоўваецца ў якасці біядэградацыйнага гелеўтваральнага носьбіта і пралангатара дзеяння праспідыну;
•    фармацэўтычная субстанцыя «Праспідэлонг», якая складаецца  з парашку біярассмоктвальнага  гелеўтваральнага фасфату дэкст­рану з імабілізаваным праспідынам;
•    лекавы сродак «Праспідэ­лонг» – гідрагелевая тэрапеўтычная сістэма для лакальнай хіміятэрапіі раку страўніка з дысемінаваным паражэннем брушыны. Імплантуецца ў ложа выдаленай пухліны.
Вытворчасць па поўным цыкле наладжана на РУП «Унітэхпрам БДУ».
У прэпарата «Праспідэлонг» няма сусветных аналагаў ні паводле складу, ні паводле спосабу ўжы­вання. Эксперыментальна паказана, што аднаразовае ўнутры­брушыннае ўвядзенне прэпарата жывёлам выклікае больш істотнае тармажэнне пухліннага росту, павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця і колькасці цалкам вылечаных жывёл.
Субстанцыя «Праспідэлонг» зарэгістравана Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (Рэгістрацыйнае пасведчанне №15/12/2522 ад 24.12.2015 г.), зацверджаны Фармакапейны артыкул №2227-15 «Праспідэлонг», субстанцыя, 100 г у слоіках». Загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2017  №529 атрыманы дазвол на правя­дзенне клінічных (біяэквівалентных) выпрабаванняў лекавага сродку «Праспідэлонг» на клінічнай базе РНПЦ анкалогіі і медыцын­скай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава на пацыентах з дысемінаваным ракам страўніка.

Паводле інфармацыі
Галоўнага ўпраўлення навукі

print

Вам таксама можа спадабацца: