«Універсітэт – твой крок у будучыню»: мінскія гімназісты акунуліся ў атмасферу БДУ

15 Feb, 2018.

Вялікая і дружная сям’я студэнтаў-актывістаў БРСМ БДУ на гэтым тыдні арганізавала ў гімназіях Мінска грамадска-асветніцкі праект «Універсітэт – твой крок у будучыню».

Студэнты распавялі не толькі пра ўніверсітэт, факультэты, але таксама і пра студэнцкае жыццё. Мерапрыемства пачалося з прывітання ўдзельнікаў праекта, затым была праца з псіхолагам, які распавёў  гімназістам пра тыпы чалавечага  характару і пра тое, як не хвалявац­ца ў розных сітуацыях. Нагляднай дэманстрацыяй гісторыі і сучас­насці Белдзяржуніверсітэта сталі паказаныя відэаролікі, падрыхтаваныя Медыяцэнтрам БДУ, а таксама прэзентацыя ўніверсітэта, якую прадставіў сакратар БРСМ БДУ Канстанцін Андрусевіч.
У рамках прэзентацыі праграм і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўніверсітэце, адмысловая ўвага была звернутая на праект «Студэнт БДУ на тыдзень», форма арганізацыі якога вельмі спадабалася гімназістам. Многія адразу ж захацелі адчуць на сабе жыццё сапраўднага студэнта. Завяршэннем стала дэманстрацыя хімічных і фізічных доследаў нашых студэнтаў.Пасля асноўнай часткі праекта студэнты і гімназісты падзяліліся на дзве групы, дзе будучыя абітурыенты атрымалі адказы на ўсе  свае пытанні пра факультэты, пэў­ныя спецыяльнасці, іспыты і г. д.
З упэўненасцю можна сказаць, што навучэнцы гімназій былі вельмі рады нашаму прыезду, дзяліліся сваімі чаканнямі і задавалі шмат пытанняў. Нашы студэнты таксама былі рады знаёмству з дзецьмі, бо рэалізацыя дадзенага праекта – неацэнны досвед у арганізацыі в­аж­ных для ўніверсітэта грамадска-асветніцкіх праектаў, асабліва калі іх правядзенне стала добрай тра­дыцыяй. За гады рэалізацыі праекта мы ўжо дапамаглі многім абіту­рыентам вызначыцца з факуль­тэ­тамі і спецыяльнасцямі, а таксама паставіць мэты на будучыню і настроіць на іх дасягненне.

Анастасія ГУЦ
Фота Таццяны Багамазавай
Яшчэ больш фота у лічбавым фотаархіве БДУ
print

Вам таксама можа спадабацца: