Адзінаццаты занятак адукацыйнага праекта “Акадэмія камунікацыі” адбудзецца 15 сакавіка (чацвер) у 18:00 у аўдыторыі 311 Інстытута журналістыкі БДУ (Кальварыйская, 9).
Абмяркуем інструменты PR ў прасоўванні брэндаў высокай моды, разбяром выбітныя прыклады (Balmain, Dior, Balenciaga, Chanel) і вылучым складнікі поспеху ў модным бізнесе. Запрошаным госцем занятку стане кіраўнік арганізацыйнага камітэта Belarus Fashion Week, старшыня Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Беларуская палата моды” Яніна Ганчарова.
Каб наведаць занятак, неабходна ўсяго толькі зарэгістравацца! Больш падрабязна аб праекце на infocom.bsu.by/events/academcom .