БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
ЎНІВЕРСІТЭТ
АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС
на замяшчэнне пасад:
ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі; матэматычнай кібернетыкі.
ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: сацыяльнай камунікацыі; міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права; мытнай справы; сучаснай беларускай мовы; культуралогіі; дызайну; псіхалогіі, філасофіі і метадалогіі навукі; функцыянальнага аналізу і аналітычнай эканомікі; тэарэтычнай і прыкладной механікі.
СТАРШЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: філасофіі і метадалогіі навукі; радыёфізікі і лічбавых медыятэхналогій; шматпрацэсарных сістэм і сетак; раманскіх моў; кітайскай філалогіі; агульнай і клінічнай псіхалогіі; англійскай мовы і маўленчай камунікацыі; тэлебачання і радыёвяшчання; дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу; агульнай матэматыкі і інфарматыкі; англійскага мовазнаўства.
ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: кітайскай філалогіі; дызайну; тэорыі і практыкі перакладу; філасофіі і метадалогіі навукі.
Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а, упраўленне кадраў, тэл. 209-54-36.